27 красавiка 2024, Субота, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя забрала ў журналістаў у Мар'інай Горцы карту памяці

6
Міліцыя забрала ў журналістаў у Мар'інай Горцы карту памяці

Аляксандра Баразенку і Аркадзя Несцярэнку затрымалі падчас здымкаў блізу вайсковай часткі ў Мар'інай Горцы, дзе праходзяць службу салдаты 5 брыгады спецназа.

У мінулым гэта частка была адной з лепшых вайсковых баз ГРУ СССР, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Затрымалі журналістаў прыкладна а 14 гадзін 17 ліпеня. Міліцыянты склалі пратаколы апытання і забралі карту памяці на «экспертызу». Супрацоўнікі аддзела міліцыі паведамілі журналістам, што на працягу 10 дзён будзе праверана ўсё, што яны наздымалі.

«Міліцыянты сказалі, што нас можа чакаць крымінальная справа, але паводле якога артыкула, не паведамлялі, пасля адпусцілі», - распавёў Аркадзь Несцярэнка.

У часы СССР вайсковая частка ў Мар'інай Горцы лічылася адной з лепшых баз падрыхтоўкі выведнікаў.

Нагадаем, 16 ліпеня ў Рэчыцкім раёне затрымлівалі на дзве гадзіны незалежных журналістаў Канстанціна Жукоўскага і Наталлю Крывашэй, якія рыхтавалі рэпартаж пра ўспышку АЧС у раёне. Толькі ў 2015 суддзі па міліцэйскіх пратаколаў ужо 21 раз судзілі журналістаў з розных рэгіёнаў краіны, а агульная сума штрафаў ужо перавысіла 100 мільёнаў рублёў. Іх абвінавачваюць паводле артыкула «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках