26 красавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень Заходняй Дзвіны апусціўся ніжэй гістарычнага мінімуму

4
Узровень Заходняй Дзвіны апусціўся ніжэй гістарычнага мінімуму

Узровень вады ў Заходняй Дзвіне ў межах Віцебска апусціўся на 4 см ніжэй за гістарычны мінімум.

Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога цэнтра гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага прыроднага асяроддзя, рэкорд абсалютнага мінімуму, а ён складаў мінус 4 см «нуля паста», быў дасягнуты яшчэ ў суботу (15 жніўня). У той дзень вада апусцілася на адзнаку мінус 5 см. Вада працягнула змяншацца, і ў нядзелю яе ўзровень у Заходняй Дзвіне знізіўся да мінус 7 см, а ў панядзелак апусціўся да мінус 8 см, паведамляе БелТА.

Спецыялісты адзначаюць, што гэта не мяжа, цалкам верагодна, што найбліжэйшымі днямі будуць пераўзыдзеныя і новыя мінімумы. Як паведамлялася, папярэдні рэкорд мелкаводдзя на рацэ ўстаноўлены мінулым летам і паўтораны ў ліпені 2015 года. Назіранні за ўзроўнем вады ў Заходняй Дзвіне спецыялісты вядуць з канца 19-га стагоддзя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках