20 красавiка 2024, Субота, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былыя палітвязні застануцца пад наглядам ад двух да васьмі гадоў

8
Былыя палітвязні застануцца пад наглядам ад двух да васьмі гадоў
Фота: bymedia.net

Органы правапарадку ўсталявалі кантроль практычна над усімі палітвязнямі, вызваленымі 22 жніўні.

Актывіст анархісцкага руху мянчук Ігар Аліневіч паведаміў БелаПАН, што над ім ўстаноўленае прафілактычнае назіранне на пяць гадоў. Аналагічная мера прымененая да жыхара Бабруйска Яўгена Васьковіча.

Звязацца з Арцёмам Пракапенкам не атрымоўваецца, але яго бацька сцвярджае, што ў дачыненні да сына ніякіх мер кантролю не ўжывалі.

Яшчэ адзін анархіст з Менска Мікалай Дзядок у міліцыю пакуль не хадзіў, бо пры вызваленні яго не папярэдзілі аб тым, што гэта трэба зрабіць.

Прафілактычнае назіранне тэрмінам на два гады ўстаноўленае над грамадскім актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, а ў дачыненні да экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча гэтая ж мера кантролю ўстаноўленая на восем гадоў.

Прафілактычнае назіранне - мера кантролю, якая прымяняецца да асобы, што адбыла пакаранне, на тэрмін пагашэння судзімасці ў залежнасці ад цяжару злачынства. Асоба, якая знаходзіцца пад наглядам, абавязаная папярэдне апавяшчаць орган унутраных спраў аб змене месца жыхарства, выездзе ў іншую мясцовасць на тэрмін больш аднаго месяца, з'яўляцца па выкліку ў орган унутраных спраў і даваць тлумачэнні з нагоды свайго ладу жыцця.

Прафілактычнае назіранне можа быць знятае па сканчэнні паловы тэрміну, калі чалавек не дапускаў правапарушэнняў. У той жа час тры нават самых нязначных адміністрацыйных правапарушэнні, учыненыя цягам года, могуць стаць падставай для таго, каб суд устанавіў над грамадзянінам прэвентыўны нагляд - больш жорсткую меру назірання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках