23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты парламента Албаніі ўчынілі драку

Дэпутаты парламента Албаніі ўчынілі драку
Фота: Фларыён Гога/Reuters

З-за разыходжанняў наконт пратэстаў.

Дэпутаты парламента Албаніі ўчынілі драку ў зале пасяджэнняў з-за разыходжанняў наконт антыўрадавых пратэстаў, якія працягваюцца ў краіне. Пра гэта паведамляе тэлеканал Euronews.

Прадстаўнікі апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі спрабавалі заблакаваць працу парламента, абвінаваціўшы кіруючую большасць у падтрымцы жорсткага падаўлення пратэстаў у краіне. У канфрантацыю ўступілі дэпутаты ад кіруючай Албанскай сацыялістычнай партыі.

Беспарадкі пачаліся ў Тыране 13 кастрычніка. Албанскія студэнты выйшлі на вуліцы з-за дарагоўлі навучання, дрэнных умоў для заняткаў, а таксама адсутнасці працы па спецыяльнасці.

На наступны дзень пратэстоўцы сабраліся каля будынка міністэрства адукацыі ў Тыране, закідалі яго яйкамі і кавалкамі тратуарнай пліткі. Дэманстранты таксама знеслі агароджы каля тратуара і змаглі адкрыць адну з металічных дзвярэй міністэрства. Пасля гэтага паліцыя ўжыла супраць пратэстаўцаў слезацечны газ і вадамёты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲