ЗСУ нанеслі ракетны ўдар па заводзе «Пратон» у Арле
2- 23.10.2026, 18:22
- 2,200
Відэафакт.
ЗСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арле.
Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамляюць прынамсі пра чатыры выбухі і пра выкарыстанне ракет «Фламінга». Раней у горадзе была абвешчана ракетная небяспека.
Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы, у прыватнасці Exilenova+, сцвярджаюць, што ЗСУ нанеслі ўдар па заводзе аптаэлектроннай тэхнікі «Пратон». Прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі.