21 траўня 2024, aўторак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Пракапенка будзе знаходзіцца на ўліку ў міліцыі пяць гадоў

1
Арцём Пракапенка будзе знаходзіцца на ўліку ў міліцыі пяць гадоў

Органы правапарадку паставілі былога палітвязня Арцёма Пракапенку на прафілактычны ўлік тэрмінам на 5 гадоў.

Раней ягоны бацька паведаміў, што ў дачыненні да Арцёма ніякіх захадаў кантролю не выкарыстоўвалі, піша БелаПАН.

Аднак пазней сам былы палітвязень удакладніў, што ў міліцыі яго «паставілі на ўлік як чалавека, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі».

«Ніякіх абмежаванняў, нічога няма. Але мне сказалі, што калі будуць нейкія адміністрацыйныя парушэнні, то мяне паставяць на прэвентыўны нагляд, яны маюць права мяне паставіць», - падкрэсліў ён.

Арцём Пракапенка выйшаў на свабоду 22 жніўня пасля прынятай Аляксандрам Лукашэнкам пастановы аб памілаванні. У той жа дзень разам з ім былі вызваленыя і іншыя палітвязні - Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Юры Рубцоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках