5 сакавiка 2024, aўторак, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: За гэтую ўладу цвярозым галасаваць ніхто не будзе

11
Віталь Рымашэўскі: За гэтую ўладу цвярозым галасаваць ніхто не будзе
Віталь Рымашэўскі

Пасля скасавання абмежавання ў часе на продаж алкаголю ўлады пайшлі на новыя крокі для спойвання беларусаў.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД.

У беларускіх крамах уводзіцца абавязковы продаж пладова-ягадных він, у аб'ектах грамадскага харчавання ў 1,5-2 разы прымусова пашыраецца асартымент алкагольнай прадукцыі, а кошты беларускага алкаголь памяншаюцца.

Відавочная першачарговая мэта - выманне грошай з насельніцтва ўсімі сродкамі. Фактычна, зніжэнне коштаў на алкаголь азначае наступны крок у алкагалізацыі насельніцтва Беларусі. Гэта будзе спрыяць павелічэнню алкагалізацыі беларусаў, росту колькасці забойстваў на глебе алкагольнай залежнасці, пачашчэнню ДТЗ і проста няшчасных выпадкаў.

У кароткатэрміновай перспектыве бюджэт папоўніцца, але фактычна гэта азначае, што здароўе, жыццё людзей выстаўленыя цяпер на продаж.

Гэта злачынства супраць здароўя нацыі, супраць беларускага народа.

"Спойванне насельніцтва адбываецца акурат у перыяд перадвыбарнай кампаніі. Дадатковая прычына для ўладаў ператварыць беларусаў у п'яную аморфную масу, а не грамадзян Рэспублікі Беларусь. Зразумела, што за гэтую ўладу ў цвярозым стане галасаваць ніхто не будзе", - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках