29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны: Вызваленне палітвязняў - пазітыўны сігнал

6
МЗС Нямеччыны: Вызваленне палітвязняў - пазітыўны сігнал

У Менск з чатырохдзённым візітам прыбыў прадстаўнік МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер.

З 2 да 5 верасня праходзіць візіт у Беларусь упаўнаважанага МЗС ФРГ у пытаннях супрацоўніцтва з грамадзянскімі ініцыятывамі Расеі, Цэнтральнай Азіі і краін Усходняга партнёрства Герната Эрлера, паведаміла прэс-служба замежнапалітычнага міністэства. Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці, піаш БелаПАН.

"Вызваленне палітвязняў 22 жніўня з'яўляецца пазітыўным сігналам для стасункаў Беларусі з Нямеччынай і Еўрапейскім Звязам. Мы б хацелі актывізаваць наш агульны дыялог. У той жа час галоўнае значэнне па-ранейшаму мае правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку. Мы спадзяемся, што АБСЕ зможа бесперашкодна назіраць за выбарамі і засведчыць прагрэс у пытанні захавання стандартаў АБСЕ", - заявіў Эрлер з нагоды візіту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках