6 траўня 2024, панядзелак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: разносіць каву ў вёдрах - вось і ўся «міратворчасць» Лукашэнкі

7
Раман Якаўлеўскі: разносіць каву ў вёдрах - вось і ўся «міратворчасць» Лукашэнкі
Раман Якаўлеўскі

Аляксандр Лукашэнка сам казаў, што ён толькі разносіў каву ў вёдрах

Вялікую ролю Аляксандра Лукашэнкі ў развязанні канфлікту на ўсходзе Украіны адзначыў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Гэту заяву «Радыё Рацыя» пракаментаваў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, на думку якога, не трэба «перабольшваць удзел Лукашэнкі ў канферэнцыі ААН у Нью-Ёрку, а таксама ягоную ролю ў міратворчай місіі і перамовах у Менску аб Данбасу, як гэта падаюць прапагандысцкія СМІ».

«Лукашэнка, дарэчы, пра гэта сам казаў, што ён толькі разносіў каву ў вёдрах - вось і ўся міратворчасць. Так што я вельмі стрымана казаў бы пра тое, што ён міратворац. Так, ён прытулак, пляцоўку для гэтых перамоваў прадставіў. Але ролю яго самога я міратворчым працэсе не назваў бы», - адзначыў Раман Якаўлеўскі.

«Але ж і канферэнцыя ААН - гэта толькі міжнародная пляцоўка, куды запрашаюць кіраўнікоў усіх краін, якія ўваходзяць у арганізацыю», - дадаў аглядальнік. З ягоных слоў, зрухі ў стасунках Беларусі і ЗША зможам адзначыць у тым выпадку, калі Лукашэнку, напрыклад, афіцыйна прымуць у Белым Доме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках