27 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнага журналіста з Гомеля будуць судзіць у трох раёнах вобласці

2
Незалежнага журналіста з Гомеля будуць судзіць у трох раёнах вобласці
Константин Жуковский
Фото: «Радыё Свабода»

Першы суд над Канстанцінам Жукоўскім пройдзе ў Калінкавічах Гомельскай вобласці.

Журналіста абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе медыйнай прадукцыі. Падставай для распачынання справы стаў тэлесюжэт аб збіцці хлопца з Жыткавіч, які выйшаў у эфір тэлеканала «Белсат».

Пратакол за тое, што Кастусь Жукоўскі браў у людзей відэакаментарый, склаў 28 снежня супрацоўнік Калінкавіцкага РАУС маёр Уладзімір Паўловіч.

Усяго ў канцы 2015 і ў пачатку 2016 Жукоўскага выклікалі ў тры ўчасткі - Калінкавіцкі, Кармянскі і Веткаўскі. Ва ўсіх выпадках міліцыянты казалі пра складанне пратаколаў.

Кастусь Жукоўскі з лістапада 2015 зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, які займаецца стварэннем інфармацыйных матэрыялаў, у тым ліку і відэа. Беларускае заканадаўства і міжнародныя дамовы, якія падпісала наша краіна, гарантуюць грамадзянам права на збор і распаўсюд інфармацыі. Акрэдытацыя ў замежнапалітычнай установе не патрабуецца, бо Жукоўскі не з'яўляецца штатным супрацоўнікам СМІ.

Летась журналіст стаў «рэкардсменам» сярод журналістаў-фрылансераў, асуджаных да штрафаў: іх сума склала Br 31.500.000. На падставе пратаколаў міліцыі раённыя суды шэсць разоў штрафавалі Жукоўскага за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканала.

13 студзеня паводле таго ж артыкула суд пакараў штрафам у 22 базавыя адзінкі (Br 4.620.000) гомельскую журналістку - Ларысу Шчыракову.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках