5 траўня 2024, Нядзеля, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалося: у прадпрымальніцы ўпершыню канфіскавалі тавар без сертыфіката

34
Пачалося: у прадпрымальніцы ўпершыню канфіскавалі тавар без сертыфіката
Фота: bymedia.net

Упершыню ў 2016 годзе суд канфіскаваў у прадпрымальніцы тавар за «няправільныя накладныя» з Расеі.

Другі суд над прадпрымальніцай Таццянай Паляковай скончыўся штрафам і канфіскацыяй праз несапраўдныя накладныя ад расейскага пастаўшчыка, распавёў «Радыё Свабода» старшыня грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка:

«Сёння было чарговае пасяджэнне суда, які доўжыўся яшчэ з мінулага года. На ім разглядаліся пытанні індывідуальнай прадпрымальніцы, прэтэнзіі падатковай інспекцыі, якая палічыла, што расейскія накладныя ня сапраўдныя. Суд вынес прысуд, падтрымаў падатковую інспекцыю, прызнаў накладныя фальшывымі, выпісаў максімальны штраф - 30 базавых адзінак (6,3 млн рублёў), таксама пастанавіў канфіскаваць прыбытак на суму 14 мільёнаў беларускіх рублёў, і канфіскаваць тавар - 64 пары абутку, 7 куртак».

Прадпрымальнікі маюць намер абскардзіць прысуд суда. Шумчанка ж расцэньвае пастанову як дэманстрацыю намеру ўладаў у дачыненні да прадпрымальнікаў і адказ на заяву чыноўнікаў аб тым, што масавых праверак і пакаранняў нібыта не будзе. Ён прадаўжае настойваць на тым, што беларускія законы робяць немагчымым вядзенне законнага бізнэсу.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 г беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісаў рэшткаў.

500 прадпрымальнікаў рынку ў Полацку апоўдні 16 кастрычніка пачалі страйкаваць на знак пратэсту супраць масавых праверак, якія праводзяць супрацоўнікі падатковай інспекцыі і АБЭЗ. Сустрэча з адміністрацыяй не прынесла вынікаў. У раённай падатковай інспекцыі прадпрымальнікаў папярэдзілі пра тое, што праверкі прадоўжацца. Полацкія ІП не выключаюць новых акцый пратэсту.

З пачатку студзеня 2016 года на пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.

Антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, які праходзіў 11 студзеня ў менскім гатэлі «Беларусь», сабраў амаль паўтары тысячы прадстаўнікоў малога бізнэсу. На форум з'ехаліся прадпрымальнікі з Менска, Гомеля, Берасця, Віцебска, Магілёва, Барысава, Жлобіна, Слуцка, Полацка, Наваполацка, Оршы, Слоніма, Маладзечна, Быхава, Бабруйска, Светлагорска, Асіповічаў, Мазыра, Добруша, Ліды, Чэрвеня, Заслаўя, Ваўкавыска.

Арганізатарам форуму выступіла рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Перспектыва».

Арганізатары форуму загадалі вывесці з залы прадпрымальніка і грамадскага актывіста Аляксандра Макаева за заклік да мітынгу.

Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч прапанаваў прадпрымальнікам план легальнай акцыі пратэсту ля адміністрацыі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках