6 траўня 2024, панядзелак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Паводзіны Лукашэнкі нагадваюць паводзіны Чаўшэску

31
Раман Якаўлеўскі: Паводзіны Лукашэнкі нагадваюць паводзіны Чаўшэску
Раман Якаўлеўскі
ФОТА: TUT.BY

Уважаць Беларусь за нейтральную краіну - памылка.

Паводзіны Аляксандра Лукашэнкі чымсьці нагадваюць палітыку румынскага лідара Мікалая Чаўшэску. Пра гэта заявіў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, паведамляе eadaily.com.

«Паводзіны Лукашэнкі нагадваюць чымсьці паводзіны Чаўшэску ў свой час, а менавіта - атрымліваць заходнія крэдыты без усялякіх унутраных рэформаў, будучы ў Варшаўскай дамове (чытаем сёння ў АДКБ) - аскірзацца. Ну, напрыклад, не ўводзіць войскі салідарна ў Чэхаславакію. Гэта тое, што называлі тады не нацыяналізмам, а нацыянальным эгаізмам», - сказаў Якаўлеўскі.

Пры гэтым аглядальнік адзначыў, што Беларусь нельга назваць нейтральнай краінай і тым больш выкрыць яе ў правядзенні антырасейскай палітыкі на міжнароднай арэне. Падобны пункт гледжання ён назваў «надуманым, памылковым і навязаным». «Ёсць і дзейнічаюць усе пагадненні ў рамках АДКБ, а таксама двухбаковыя, але не ў межах «саюзнай дзяржавы», пагадненні, якія Беларусь выконвае. І калі кажуць, што Беларусь нейтральная, што яна ў чымсьці не падтрымлівае Расею, то гэта не так. Калі мы паглядзім хроніку галасавання Беларусі ў міжнародных арганізацыях, то Менск заўсёды падтрымлівае Расею, у тым ліку і ў Крыме», - сказаў экспэрт.

Нагадаем, што дзяржаўны дзеяч Румыніі Мікалай Чаўшэску праводзіў замежную палітыку ў кірунку большай адкрытасці ў дачыненні да Заходняй Еўропы і ЗША, адначасова захоўваючы добрыя стасункі з краінамі сацлагеру. Аднак гэта не зберагло Румынію ад узрушэнняў, а сам Чаўшэску ў 1989 годзе быў расстраляны па прысудзе трыбунала пасля змены ўлады ў выніку антыкамуністычнага паўстання ў краіне.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках