26 красавiка 2024, Пятніца, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежны камітэт не ведае, што адбываецца на беларуска-расейскай мяжы

6
Памежны камітэт не ведае, што адбываецца на беларуска-расейскай мяжы
ФОТА: TRANSLER.RU

У памежным камітэце не змаглі пракаментаваць забарону грамадзянам ЕЗ уязджаць у РФ праз Беларусь.

Дзяржаўны памежны камітэт не ажыццяўляе памежнага кантролю ў пункце пропуску «Краснае» («Красная Горка») і іншых, гэта ўнутраныя пункты пропуску РФ на трасе Берасце - Масква пад Смаленскам.

Так прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка пракаментаваў «Радыё Свабода» паведамленне DW аб тым, што Расея змяніла правілы ўезду для грамадзян Еўразвязу праз беларускую мяжу, і што іх цяпер не прапускаюць у Беларусь:

«На мяжы Беларусі і Расеі, у пункце пропуску «Красная Горка» пад Смаленскам, ды і ў іншых, беларускіх сіл памежнага кантролю няма. Мы ахоўваем толькі знешнія межы краіны, на ўнутраных межах «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі нашых памежнікаў няма, бо ў нас празрыстая мяжа з Расеяй. Тое, што расейскія памежнікі не прапускаюць грамадзян Еўразвязу, гэта іх права.

Я пакуль не чытаў і не чуў афіцыйнага каментара Памежнай службы ФСБ Расеі. А тое, што распавядаюць асобныя грамадзяне Польшчы, трэба правяраць. Ёсць агульныя правілы ўезду ў Расею і Беларусь; калі візавы рэжым, у замежнага грамадзяніна павінна быць віза той краіны, куды ён едзе, і транзітная віза той краіны, праз якую ён ідзе да месца прызначэння. Ёсць пэўны парадак міграцыйнага кантролю, і беларускія памежнікі яго выконваюць. Што тычыцца дзеянняў расейскіх калегаў або чутак, я не магу іх каментаваць».

З верасня на беларуска-расейскім пункце пропуску «Красная Горка» размешчаная на трасе Берасце - Масква пад Смаленскам, расейскія памежнікі не пускаюць у Расею грамадзян ЕЗ, якія ехалі на асабістых аўтамабілях. Пра гэта паведамлялі грамадзяне Польшчы.

Памежная служба ФСБ Расеі матывавала гэта тым, што на мяжы Расеі і Беларусі не існуе міжнародных пунктаў пропуску, праз якія маглі б ўязджаць замежныя грамадзяне, а рэжым спрошчанага пропуску дзейнічае толькі для грамадзян Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках