27 красавiка 2024, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску судзілі збітага супрацоўнікамі АМАП падлетка

88
У Менску судзілі збітага супрацоўнікамі АМАП падлетка
Фота: tut.by

Пракурор запатрабавала для Аляксандра Харуты два гады «хатняй хіміі».

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд справы 17-гадовага Аляксандра Харуты, збітага і абражанага міліцыянтамі, якога яны ж і абвінавацілі ў гвалце.

Аляксандра абвінавачваюць паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: «Радыё Свабода»

Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Валерыя Есьмана.

Інцыдэнт адбыўся ў ліпені 2016 года. Абвінавачаны Аляксандр Харута растлумачыў, што разам з сябрам адпачываў у раёне Драздоў. У мінакоў папрасілі купіць ім бутэльку гарэлкі. Распілі на дваіх 300 гр, астатняе выкінулі. Кампанія, якая праходзіла побач, папярэдзіла, што наперадзе дзяжурыць АМАП. Харута і ягоны таварыш наважылі сысці.

Са словаў абвінавачанага, іх паклікаў супрацоўнік міліцыі. Падлеткі спалохаліся і наважылі ўцячы.

«Я павярнуўся і ўбачыў, як мужчына ў цывільным наносіць удары кулаком па галаве сябра, - растлумачыў Аляксандр. - Я кінуўся да яго. Ён ляжаў на зямлі, пад правым вокам у яго быў сіняк. Пад'ехаў аўтазак, нас папрасілі туды зайсці. Усярэдзіне былі яшчэ тры падлетка і яшчэ два супрацоўнікі АМАП».

Прычыну затрымання Аляксандру і ягонаму таварышу не патлумачылі. У аўтазаку, са словаў абвінавачанага, яму стала дрэнна. Было горача, падзейнічаў алкаголь.

«Я ўстаў, каб сказаць ім, што мне дрэнна. Яны стаялі насупраць мяне, пра штосьці размаўлялі, - заявіў Харута. - Машына павярнула, і я выпадкова ўпаў. Шукаў апору і атрымліваецца, рукой трапіў па вуснах пацярпелага. Але я не хацеў яго біць».

Пасля гэтага, са словаў падсуднага, супрацоўнікі АМАП павалілі іх на зямлю і пачалі збіваць.

Фота: «Радыё Свабода»

Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр Харута наўмысна нанёс удар супрацоўніку АМАП Алегу Шарко. Экспэртыза зафіксавала лёгкія цялесныя пашкоджанні. У судзе стала вядома, што на гэты момант Шарко ўжо не з'яўляецца супрацоўнікам міліцыі. Цяпер ён нідзе не працуе.

Алег Шарко
ФОТА: «Радыё Свабода»

Раней праваабаронцы са спасылкай на родных паведамлялі, што супрацоўнікі міліцыі не проста збілі падлеткаў, а таксама пагражалі сэксуальным гвалтам.

Абвінавачаны Харута мяркуе, што пацярпелы Шарко яго агаворвае. «Я адразу пачаў на іх заяву пісаць у РАУС», - заявіў падсудны.

У Следчым камітэце адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы аб факце збіцця падлеткаў. Аднак адвакат Харуты накіраваў скаргу, цяпер заяву разглядае пракуратура.

Падлетку выстаўленае абвінавачванне паводле арт.364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Калі ягоная віна будзе даведзеная, яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Фота: БелаПАН

Сведкамі з боку «пацярпелага» выступілі два супрацоўнікі АМАПу - камандзір аддзялення Алег Жук і ягоны калега Андрэй Антановіч. Абодва яны заявілі, што падлетак ударыў АМАПаўца Шарко, а той падлетка нібыта не біў.

Маці падлетка Ірына Махнач павінна была выступіць на судзе з паказаннямі як ягоная законная прадстаўніца, але не змагла стрымаць слёз. Жанчыне стала дрэнная, яна была вымушаная пакінуць залу суда і прыняць лекі.

Фота: «Радыё Свабода»

Пракурор папрасіла для Аляксандра Харуты два гады абмежавання волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі - так званай «хатняй хіміі».

У сваім апошнім слове падлетак сказаў скрозь слёзы: «Я прызнаю, што недапушчальна знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы».

Судовае паседжанне скончылася. Прысуд будзе абвешчаны заўтра а 10.00.

Пасля пасяджэння суда маці Аляксандра заявіла журналістам: «Сын - спакойны, добры хлопчык, я заўсёды атрымлівала падзякі і граматы ў школе ад настаўнікаў. Я не ўяўляю, як такое магло адбыцца».

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках