20 красавiка 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На VI Кангрэсе даследчыкаў Беларусі абмяркоўваюцца пытанні бяспекі

На VI Кангрэсе даследчыкаў Беларусі абмяркоўваюцца пытанні бяспекі

У Каўнасе адкрыўся VI Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

У прыватнасці, у Каўнасе абмяркоўваюць, якія выклікі стаяць перад Усходняй Еўропай.

Менавіта гэтым тэматызмам і было прысвечана пленарнае пасяджэнне, якое адкрыла Кангрэс. На ім сваімі думкамі ў актуальных праблемах Усходняй Еўропы ў святле абвастрэння стасункаў з Расеяй падзяліліся польскія палітолагі Анжэй Новак і Ян Маліцкі, літоўскі экспэрт Эгідзінюс Александравічус, а таксама экспэрт з Беларусі Валерый Карбалевіч.

У другой палове дня на кангрэсе пачнецца праца ў секцыях. Усяго на форуме запланавана 16 тэматычных панэляў. Падчас іх правядзення будуць абмяркоўвацца праблемы беларускай культуры, палітыкі, эканомікі, пытанні філалогіі і гісторыі.

Усяго ў кангрэсе бярэ ўдзел блізу 500 гасцей з больш чым 20 краін.

Як распавёў Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» адзін з арганізатараў Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, гэтае мерапрыемства садзейнічае інтэграцыі даследчыкаў і экспэртаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для садзейнічання больш глыбокага разумення Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх колах краін рэгіёну і свету. Гэта месца прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспэртаў цягам года. Акрамя таго, кангрэс дапамагае ў абмеркаванні перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталяванню нефармальных кантактаў.

Паводле вынікаў кангрэса будзе ўручаная прэмія занайлепшую публікацыю ў 2014 - 2015 гадах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках