26 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак прыняў у Ватыкане нацыянальную каманду Нямеччыны ў футболе

Перад матчам з камандай Італіі нямецкая каманда ў футболе атрымала аўдыенцыю ў Папы рымскага.

Папа рымскі Францішак у панядзелак, 14 лістапада, прыняў у Ватыкане каманду Нямеччыны ў футболе, яе трэнера Ёахіма Лёва (Joachim Löw) і дэлегацыю Нямецкага футбольнага звязу (DFB), паведамляе dw.com.

"Наша каманда падтрымлівае разнастайнасць. Мы мяркуем, што разнастайнасць, грунтаваная на талерантнасці і павазе, - гэта моц", - заявіў прэзідэнт DFB Райнгард Грындэль (Reinhard Grindel), падзякаваўшы пантыфіку за аўдыенцыю.

"Перамогі ў футболе - заўсёды перамогі камандныя. Ваша каманда ўвасабляе гэтю якасць. Пры гэтым перамогі ў прафесійным спорце залежаць не толькі ад моцнай дысцыпліны, але і ад адказнасці і ўзаемнай павагі", - заявіў пантыфік у звернутай да каманды прамове.

Ёахім Лёў прызнаўся ў тым, што словы Папы рымскага "дасягнулі" ўдзельнікаў нямецкай дэлегацыі. Пантыфіку была ўручаная футболка нямецкай каманды з подпісамі гульцоў і надпісам "Футбол нас лучыць".

Папа Францішак не хавае, што з'яўляецца гарачым футбольным заўзятарам. Ён з'яўляецца ганаровым сябрам клуба заўзятараў аргентынскага клуба "Сан-Ларэнса дэ Альмагра" і клуба "Мюнхэн 1860", які выступае ў другой нямецкай лізе.

У аўторак у Мілане нямецкая каманда згуляе з італійскай таварыскі матч. Апошнія дзве сустрэчы суполак закончыліся перамогамі нямецкай бундэсманшафт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках