6 траўня 2024, панядзелак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры нестыкоўкі ў выступе Лукашэнкі перад расейскімі СМІ

59
Тры нестыкоўкі ў выступе Лукашэнкі перад расейскімі СМІ
Фота: Reuters

Прэс-канферэнцыя дыктатара яшчэ ішла, а яго ўжо пачалі аспрэчваць.

Плынь зброі з Украіны

– Мы грудзьмі закрываем 1200 кіламетраў мяжы з Украінай, таму што плынню ідзе зброя, выбуховыя рэчывы. Мы іх ужо затрымліваем не толькі на мяжы, але і на чыгуначным вакзале. Нам вельмі няпроста, — заявіў у чацвер Лукашэнка.

Ён адзначыў, што калі раней зброя і выбухоўка перамяшчаліся праз Прыбалтыку і Украіну, то сёння хлынулі праз Беларусь. «Патрабуюцца вялікія намаганні і выдаткі, каб утрымліваць тут бяспеку», — паскардзіўся дыктатар.

Заяву Лукашэнкі зняпраўдзіла памежная служба Украіны, піша «Салідарнасць».

На ўкраінска-беларускім участку мяжы няма вялікіх плыняў зброі — сёлета яе выяўлена ў разы менш, чым летась. І гэта звесткі саміх беларускіх памежнікаў, заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

З ягоных слоў, сёлета было затрымана 49 адзінак зброі, прычым 28 адзінак – зброя, якая перапраўлялася ва Украіну з Беларусі. Гэта ў 4 разы ніжэй, чым за мінулы год.

Таксама сёлета ўкраінскія памежнікі канфіскавалі 242 боепрыпасы, і гэта таксама практычна ў 8 разоў менш, чым летась.

90% беларускіх студэнтаў, якія вучацца бясплатна

Гаворачы аб вышэйшай адукацыі Лукашэнка запэўніваў расейскіх журналістаў: «У нас 90% навучаецца за кошт бюджэту».

Аднак паводле нядаўніх звестках Белстата, у дзяржаўных ВНУ «за кошт бюджэтных сродкаў навучаецца 40% усіх студэнтаў».

Беларускія гастарбайтэры, якіх няма ў Маскве

– У Расеі няма ніводнага беларускага гастарбайтэра. Гэта арганізаваныя будаўнічыя брыгады і цэлыя трэсты, — запэўніваў Лукашэнка.

Першая ж маскоўская будаўнічая кампанія («Тэхнабуд»), куды журналісты датэлефанаваліся, зняпраўдзіла гэтую інфармацыю:

– У нас прыстойна беларусаў працуе, маладзёны. На гэтым аб'екце усяго блізу 130 чалавек. Даслоўна кожны другі — беларус... І беларусы едуць да нас гуртам. Заробак ад 50 тысяч расейскіх рублёў (ад 760 даляраў) у месяц.

Кампанія «Тэхнабуд» не мае прамога дачынення да беларускіх будаўнічых прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках