27 красавiка 2024, Субота, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Я не галасавала за Лукашэнку ў 1994 годзе

96
Ярмошына: Я не галасавала за Лукашэнку ў 1994 годзе
ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА
ФОТА: BYMEDIA

Нязменны фальсіфікатар беларускіх выбараў заявіла, што яна «чалавек сістэмы».

На першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года Лідзія Ярмошына галасавала не за дэпутата Вярхоўнага Савета Аляксандра Лукашэнку, а за Вячаслава Кебіча, які займаў тады пасаду прэм'ер-міністра Беларусі. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама распавяла ў інтэрв'ю БелаПАН.

«Я чалавек сістэмы, прадстаўнік дзяржаўнай улады па свайму службоваму становішчу. Абавязковай умовай працы і існавання кожнага чыноўніка на пасадзе з'яўляецца лаяльнасць да дзяржаўнай улады. Гэта неабходна. Калі хочаш быць нелаяльны, вольны — сыходзь з дзяржаўнай сістэмы. Пакуль ты ў ёй — ты павінен быць лаяльны. Гэта ўмова існавання любой дзяржавы. Менавіта згодна з гэтым прынцыпам на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года я галасавала за Кебіча», — патлумачыла свой выбар Ярмошына.

Паводле гэтай жа прычыны на рэферэндуме 24 лістапада 1996 года Ярмошына аддала свой голас за змены ў Канстытуцыю, якія прапанаваў Лукашэнка і якія значна пашырылі спіс прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

«Канцэнтрацыя ўлады ў руках лідара — гэта адна з галоўных умоў, каб дзяржава развівалася стабільна. Асабліва дзяржава, якая знаходзіцца ў тым жаласным стане, у якім тады знаходзілася Беларусь, — перакананая Ярмошына. — Я была за тое, каб краіна паднялася з каленяў і стала больш моцнай. Я выдатна разумела, што гэта магчыма толькі пры адзінаначаллі, прычым вельмі моцным адзінаначаллі».

Што ж тычыцца парламента, то, з ейных слоў, «Вярхоўны Савет 12-га склікання зрабіў моцнае расчараванне, як орган ні на што не здольны, акрамя балбатні». «Таму я ўважала, што краіне неабходнае ўмацаванне прэзідэнцкай улады і абмежаванне парламенцкай улады. Прынамсі, на той перыяд», — дадала Ярмошына.

Падчас інтэрв'ю Ярмошына пастаянна падкрэслівала, што незаконнае прызначэнне на пасаду кіраўніка ЦВК у 1996 годзе для яе было нечаканым, таму што яна была «звычайная правінцыялка».

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках