26 красавiка 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астрафізікі: Іншапланецяне «падморгваюць» нам з дапамогай 234 зорак

10
Астрафізікі: Іншапланецяне «падморгваюць» нам з дапамогай 234 зорак

Да такіх высноў прыйшлі канадскія навукоўцы з універсітэта Лаваль у Квебеку.

Многія спецыялісты паставіліся да высноў канадскіх навукоўцаў з немалой доляй скептыцызму.

Вывучыўшы незвычайныя ваганні мігацення 234 зорак, канадскія навукоўцы Эрмана Бора і Эрык Трацье з універсітэта Лаваля ў Квебеку прыйшлі да высновы, што яны могуць быць сведчаннем існавання блізу гэтых зорак іншапланетных звышцывілізацый. Са словаў навукоўцаў, раней было прадказана, што іншапланецяне могуць спрабаваць звярнуць на сябе ўвагу менавіта такім чынам, піша mk.ru.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі аб 2,5 мільёнах зорак, размешчаных на Млечным шляху, якія раней былі сабраныя пры складанні Слаанаўскага лічбавага атласа неба. Для больш чым дзвюх сотняў з іх характэрныя незвычайныя ваганні мігацення. Паводле сцвярджэння астрафізікаў, у мінулым многія спецыялісты прадказвалі, што гіпатэтычныя іншапланетныя цывілізацыі маглі б выкарыстоўваць менавіта такія ваганні для таго, каб звярнуць на сябе ўвагу. Мяркуецца, што з гэтай мэтай у дастатковай ступені тэхналагічна прасунутыя іншапланецяне маглі б часова «дабаўляць» яркасці сваім зоркам і асаблівым чынам змяняць іх спектр. Выяўленыя сігналы маюць менавіта такую форму, якая прадказаная прыхільнікамі такіх тэорый, сцвярджаюць даследнікі.

Спецыялісты прызнаюць, што атрыманыя імі высновы з'яўляюцца толькі гіпотэзай, якая патрабуе мноства дадатковых праверак. З недаверам паставіліся да яе і ў адной з самых аўтарытэтных арганізацый, якія сур'ёзна займаюцца пошукам братоў па розуму - Інстытуце пошуку пазаземных цывілізацый SETI. Адзін з вядучых спецыялістаў гэтай арганізацыі, Сэт Шостак, адзначыў, што 234 іншапланетныя арганізацыі наўрад ці адначасова заявілі б аб сваім існаванні аднолькавым чынам (наколькі слова «адначасова» наогул дастасавальнае да зорак, бо святло ад многіх з іх ляціць да Зямлі дзясяткі тысяч гадоў і цяпер дазваляе ўбачыць толькі іх далёкае мінулае). Зрэшты, SETI плануе самастойна праверыць высновы астрафізікаў перш, чым даваць ім канчатковую ацэнку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках