26 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны патлумачыла, навошта ў Барысаве прызыўнікі прысягалі СССР

71
Міністэрства абароны патлумачыла, навошта ў Барысаве прызыўнікі прысягалі СССР

У суботу на цэнтральнай плошчы Барысава адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця прысягі.

Перад прыняццем прысягі Беларусі, у якой брала ўдзел блізу 300 навабранцаў, сімвалічную прысягу СССР прынеслі хлопцы, апранутыя ў савецкую форму, піша nn.by.

Ініцыятар перформансу - камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Вольфавіч, ураджэнец Казані, выпускнік Маскоўскага вышэйшага агульнавайсковага вучылішча і Вайсковай акадэміі Генштабу Расеі.

«Была задача паказаць падчас цырымоніі прыняцця прысягі пераемнасць пакаленняў. Сёння, як бы на імгненне зазірнуўшы ў легендарнае мінулае, мы паказалі, як прымалі прысягу нашы прадзеды і дзяды ў далёкім 1918-м і 1941-м годзе, як прымалі яе ў часы Савецкага Саюза. І ўслед за імі, захоўваючы пераемнасць пакаленняў абаронцаў Айчыны, прынеслі ўрачыстую клятву на вернасць нашай Радзіме - Рэспубліцы Беларусь - і нашы вайскоўцы. Я думаю, што гэта мерапрыемства стане добрай традыцыяй. Змацаваць словы клятвы ўласнаручным подпісам, маладыя воіны Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў складаных умовах адстаялі незалежнасць маладой савецкай дзяржавы. Менавіта з гэтымі словамі нашы бацькі і дзяды ішлі ў бой з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не парушыўшы клятвы, ступілі ў бяссмерце ў гарах далёкага Афганістана нашы землякі», - заявіў Вольфавіч.

Журналісты запыталіся ў начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава, навошта ўсё гэта было трэба.

«Магу запэўніць, што прысяга на вернасць беларускаму народу была прынятая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, кляліся па-беларуску і па-расейску, - пачаў Макараў. - А перад гасцямі і новым папаўненнем была паказана рэканструкцыя рытуалу вайсковай прысягі салдатамі розных перыядаў ХХ стагоддзя. Рэканструкцыя была менавіта для гасцей свята, было падкрэслена, што нашы бацька і дзяды ішлі ў бой з фашысцкімі захопнікамі ў гады Другой сусветнай вайны».

У чым ідэалагічная карысць прысязе СССР, Макараў растлумачыць не змог, але падкрэсліў іншае.

«Ні ў каго не павінна быць сумненняў, што незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, суверэнітэт Беларусі будзе забяспечаны ўсёй сістэмай нацыянальнай бяспекі, у тым ліку - узброенымі сіламі», - падсумаваў ідэолаг Міністэрства абароны.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках