26 красавiка 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

J: Морс стварылі кліп на песню «Блізка»

5
J: Морс стварылі кліп на песню «Блізка»
Архіўныя фота ULTRAMUSIC.COM

«Блізка» - першы кліп з будучага альбому гурта.

Гурт «J: морс» прадэманстраваў кліп на новую песню «Блізка» - першы сынгл з новага альбома, які павінен выйсці ў 2017 годзе. Беларускамоўная кампазіцыя распавядае пра тое, што блізка кожнаму з нас, піша belaruspartisan.org.

2016 год атрымаўся адным з самых насычаных у гісторыі «J: морс»: зімовая і летняя прэзентацыі новага альбома «Паветра», тур па Беларусі, прэм'ера праграмы «Беларускае золата». Але музыкі знайшлі час для працы над новым матэрыялам, які ўвойдзе ў будучы дыск. Яго выхад намечаны на восень 2017 года.

- Мы жывем у эру імкліва зменлівых ідэалаў, аднадзённых міфалагем і лічбавай ахлакратыі. Пакажыце мне чалавека, які час ад часу не стамляецца ад усяго гэтага? Каму не хочацца спыніцца, аддыхацца і падумаць пра тое, што для яго важна насамрэч...Нас занадта многае падзяляе ў сучасным свеце, але ёсць рэчы, якія нас аб'ядноўваюць. Гэта песня пра іх, - кажа лідар гурта Уладзімір Пугач. - Цяпер мне агулам хочацца пісаць менавіта пра тое, што дае надзею і веру ў новы дзень. Таму я думаю, што і альбом будзе больш аптымістычным.

Канцэртная прэм'ера гэтай кампазіцыі і яшчэ некаторых песень з будучага дыска адбудзецца 14 лютага на канцэрце «J: морс» у Prime Hall.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках