26 красавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ праз недахоп грошай узбунтаваўся Татарстан

27
У РФ праз недахоп грошай узбунтаваўся Татарстан

Расейская Федэрацыя ўжо даўно ніякая не федэрацыя.

«Татарстан узбунтаваўся. Вядома ж, праз грошы», - піша Дзмітрый Гудкоў на сваёй старонцы ў Facebook у сувязі з публічным выступам кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава, які раскрытыкаваў планы федэральнага цэнтра аб канфіскацыі грошай у рэгіёнаў-донараў.

«Рэгіёнаў-донараў у нас няшмат. На ўсю краіну - менш за дзесятак. Але менавіта яны найбольш уплывовыя, і менавіта супраць іх урад прыняў вельмі небяспечную меру: забіраць яшчэ 1% адсотак з падатку на прыбытак. Раней забіралі 2%, цяпер - 3%, а гэта вельмі і вельмі сур'ёзныя грошы. Наўзамен паабяцалі падтрымку кансультацыямі, чытай «вы нам грошы, мы вам - дзякуй».

Вось і атрымалі наўзамен абвінавачванні ў парушэнні Канстытуцыі (калі трэба, аб ёй у Татарстане ўспамінаюць) і крытыку «некаторых нашых федэральных кіраўнікоў», якія падманваюць прэзідэнта. Пакуль яшчэ добры прэзідэнт.

Напэўна, ва ўрадзе забыліся на 90-я гады, калі федэральны цэнтр не ведаў, што б яшчэ такое паабяцаць Татарстану, каб ён застаўся ў складзе РФ. З цяжкасцю ўгаварылі. Цяпер супакоіліся і зноў бягуць да тых жа грабляў.

Расейская Федэрацыя ўжо даўно ніякая не федэрацыя. У адносінах да рэгіёнаў яна паводзіць сябе як тыповая імперыя: выкачвае грошы ў цэнтр і там пераразмяркоўвае, як заманецца федэральнаму ўраду. Якія ўжо тут правы рэгіёнаў. Большасць з іх маўчыць, а то і гэтых грошай не ўбачыць, але «донары» ўжо падымаюць голас. Яны ж з'яўляюцца донарамі не толькі грошай, але некаторыя з іх - і электарату, гіганцкіх прыпісак на выбарах. А 2018 год не за гарамі.

Гэта ў грамадзян можна адбіраць правы, нічога не даючы наўзамен. А вось рэгіянальныя эліты ўжо пачынаюць наракаць».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках