28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lenta.ru: Лукашэнка прадухіліў навагодні дзяржаўны пераварот?

46
Lenta.ru: Лукашэнка прадухіліў навагодні дзяржаўны пераварот?
ФОТА: Дзмітрый Азараў/«КОММЕРСАНТЪ»

Напярэдадні саміту ЕАЭС у Пецярбурзе Лукашэнка правёў нараду з сілавікамі.

Беларускі апазіцыянер, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка заявіў, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад паездкі на саміт Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) праз боязь перавароту ў Менску. Пра гэта ён сказаў у сераду, 28 снежня, у каментары ўкраінскаму парталу Gordon.ua, піша вядомы расейскі рэсурс Lenta.ru.

«Нешматлікія людзі звярнулі ўвагу на словы Лукашэнкі. Ён сказаў, што не паедзе ў Санкт-Пецярбург, бо трэба гарантаваць бяспеку на калядныя святы і Новы год у Менску, і правёў нараду з кіраўнікамі сілавых структур. Можа быць, ён ведаў, што падчас ягонай паездкі маглі адбыцца нейкія падзеі, пераварот», - адзначыў Бандарэнка.

Ён дадаў, што пра страх беларускага лідара сведчаць таксама кадравыя перастаноўкі ў вышэйшых эшалонах улады.

«Адпраўленыя ў адстаўку кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі і ягоны першы намеснік, замененыя намеснікі кіраўнікоў Генштаба і МУС, а таксама начальнік Службы бяспекі дыктатара. А пазаўчора Лукашэнка адхіліў аднаго з самых правераных сваіх людзей - экс-міністра абароны і начальніка Памежнага камітэта Леаніда Мальцава», - падкрэсліў апазіцыянер.

Саміт ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу адбыўся 26 снежня. Падчас мерапрыемства быў узгоднены агульны Мытны кодэкс для пяці краін-удзельніц саюза. Беларускі лідар на мерапрыемстве не прысутнічаў. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што адсутнасць Лукашэнкі не перашкодзіць абмяркоўваць пытанні, звязаныя з інтэграцыяй.

У ліпені Лукашэнка паведаміў, што ў краіне спробы ўзброенага захопу ўлады будуць жорстка спыняцца. У якасці прыкладу негатыўнага развіцця падзей ён прывёў падзеі ў Казахстане, дзе ў Алма-Аце і Актобе былі праведзеныя тэрарыстычныя атакі, і Арменію, у сталіцы якой адбыўся захоп закладнікаў. «Як у Арменіі ці Казахстане, - нам гэтага не трэба. Гэта - зараза, хвароба», - адзначыў дыктатар.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках