26 красавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Польшчы за бясцэнак купілі сусветна вядомую калекцыю карцін

2
Улады Польшчы за бясцэнак купілі сусветна вядомую калекцыю карцін
ФОТА: GETTY IMAGES

Міністэрства культуры Польшчы набыло калекцыю карцін, у якой, сярод іншых, ёсць працы Леанарда да Вінчы і Рэмбранта.

Пра гэта піша Бі-бі-сі.

Усяго ў так званай калекцыі князёў Чартарыйскіх, якая знаходзіцца ў Кракаве, налічваецца блізу 86 тысяч экспанатаў. Акрамя твораў мастацтва яна ўключае ў сябе блізу 250 тысяч розных гістарычных дакументаў і кніг.

Калекцыя набытая ўрадам краіны за суму 100 млн еўраў (105 млн даляраў), хоць яе кошт ацэньваецца прыкладна ў 2 млрд еўраў.

Цяперашні ўладальнік калекцыі Адам Караль Чартарыйскі заявіў, што такім чынам робіць свайго роду ахвяраванне на карысць дзяржавы.

Гэтую калекцыю ў 1801 годзе пачала збіраць Ізабэла Чартарыйская.

Самым значным экспанатам з'яўляецца знакамітая карціна Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем», на якім намаляваная юная міланская прыгажуня Чэчылія Галерані.

Яна была фаварыткай герцага Людовіка Сфорца, якога пры двары называлі белым гарнастаем. Таму мастак і вырашыў адлюстраваць дзяўчыну менавіта з гэтай жывёлай.

Карціна была напісана ў 1490 годзе. Гэта адзінае палатно працы Леанарда ды Вінчы, якое знаходзіцца ў Польшчы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках