26 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем гістарычных загадак, над якімі дагэтуль спрачаюцца навукоўцы

17

Некаторыя рэчы сучасная навука растлумачыць няздольная.

Гісторыя падарыла нам багата загадак, і менавіта цяпер дзякуючы сучасным тэхналогіям і ўзроўню ведаў шмат якія паспяхова разгаданыя і растлумачаныя. Але ёсць артэфакты, якія так і засталіся неразвязанымі навуковымі рэбусаў.

AdMe.ru наважыў распавесці вам аб некаторых загадкавых знаходках, якія з моманту выяўлення выклікаюць велізарную колькасць пытанняў. І пакуль сучасная навука адказаць на іх няздольная.

Піраміда ў Антарктыдзе

Таямнічая піраміда была знойдзеная ў Антарктыдзе дзякуючы Google Earth. Упершыню аб пірамідах на паўднёвым полюсе Зямлі загаварылі пасля таго, як адну з іх выявілі даследчыкі Брытанскай антарктычнай экспедыцыі 1910-1913 гадоў. З тых часоў навукоўцы ўсяго свету спрачаюцца, што гэта: ідэальныя горы-нунатакі або сляды старажытнай цывілізацыі. Бо са слоў навукоўцаў, нейкіх 100 мільёнаў гадоў таму Антарктыда была пакрытая лясамі накшталт трапічных.

Фэстскі дыск

Пры раскопках палаца крыцкага горада Фэста ў 1908 годзе ў схове быў знойдзены дыск, і гэтая знаходка адразу ж зацікавіла навукоўцаў з розных краін. Гэта першы ў гісторыі чалавецтва захаваны адбіты друкаваны тэкст. Унікальнае пісьмо дыска цалкам адрозніваецца ад тога, што існавала на Крыце ў 1600 годзе да н.э., калі ён, як мяркуецца, быў зроблены. Спрэчкі даследчыкаў бясконцыя: адны ўпэўненыя, што артэфакт быў прывезены на выспу, іншыя — што створаны менавіта там. Трэція бачаць у ім шыфр, чацвёртыя наогул ўпэўненыя, што гэта не мова. Навукоўцы па-ранейшаму з захапленнем працуюць над таямніцай дыска, называючы яго самым выдатным і загадкавым помнікам Старажытнага Міжземнамор'я.

Крыптаграма Бэйла

Аб гэтых крыптаграмах упершыню загаварылі ў 1865 годзе. Менавіта тады з'явілася інфармацыя аб скарбе на $30 млн (паводле сучасных мерак), які закапалі золаташукальнікі пад кіраўніцтвам Томаса Джэфэрсана Бэйла. Месца было зашыфраванае ў трох паведамленнях, якія сталі даступныя дзякуючы брашуры невядомага аўтара. У ёй апавядаецца цалкам верагодная гісторыя з'яўлення гэтых шыфровак. Вытанчаная старадаўняя містыфікацыя або рэальныя каардынаты — пра гэта спрачаюцца да гэтага часу. Аднак ключ па-ранейшаму не знойдзены ні вядомымі спецыялістамі, ні звычайнымі шукальнікамі скарбаў. Дарэчы, выпрабаваць свае здольнасці ў расшыфроўванні можа кожны — у сеціве даступныя ўсе тры аркушы з кодам. А арыгінал брашуры па-ранейшаму захоўваецца ў Бібліятэцы Кангрэсу.

Рымскія дадэкаэдры

Гэтыя невялікія штучкі памерам ад 4 да 11 см датуюць зазвычай II–III стагоддзем н. э. Яны выглядаюць падобна — 12 пляскатых пяцікутных кантаў і адтуліны, якія могуць адрознівацца дыямэтрам. Блізу сотні такіх дадэкаэдраў з бронзы, каменя, жалеза і нават золата былі выяўленыя археолагамі ў шмат якіх краінах, але пераважна на гістарычнай тэрыторыі Рымскай імперыі. З кожнай знаходкай выстаўляюцца новыя гіпотэзы, што ж гэта можа быць. Здагадкі разнастайныя: гульнявыя косткі, свечнікі, прылада для варажбы, упрыгажэнні, інструмент для калібравання водных труб і нават форма для вязання пальчатак пад розныя памеры пальцаў. Самае цікавае, што скрупулёзныя рымляне ў рукапісах не пакінулі ніякіх згадак пра гэтыя фігуркі.

Карта Піры Рэйса

Як магла на карце свету, створанай у 1513 годзе, апынуцца Антарктыда, якая была афіцыйна адкрытая толькі ў 1820 годзе? Гэты дзіўны факт і незвычайная для таго часу дакладнасць карты турбуюць даследчыкаў не адно дзесяцігоддзе. Пасля вывучэння артэфакта адзін з навукоўцаў наогул заявіў, што адзіны метад стварыць карту такой дакладнасці — аэраздымка. Невядома, якімі таямнічымі крыніцамі карыстаўся стваральнік карты — знакаміты турэцкі адмірал Піры Рэйс. Сам ён у запісах зазначаў, што абагульніў і скапіяваў звесткі з вялікай колькасці іншых картаў, у тым ліку старажытных. Але факт застаецца фактам: на карце адмірала даследчыкі ўбачылі абрысы Антарктыды без ледзянога покрыва. Такой, якой яна магла быць толькі задоўга да пачатку нашай эры.

Дыск Сабу

Знойдзены археолагамі ў 1936 годзе ў Егіпце дыск з дня выяўлення нараджае процьму здагадак, якія выклікаюць яшчэ больш пытанняў. Для чаго ж магла выкарыстоўвацца 70-сантымэтровая каменная «талерка», створаная прыкладна ў 3000 годзе да н.э.? Калі гэта пасудзіна, то вельмі нязручная. Кола з’явілася пазней на паўтара тысячагоддзя. Дыск нагадвае дэталь сучасных прылад для хімічных працэсаў, але дзе тады сляды карозіі? Прапелерам або часткай электрагенератара ён не можа быць з прычыны тэхнічнага развіцця, хоць і сапраўды падобны. Адным словам, дагэтуль няма якой-небудзь аргументаванай версіі.

Геогліфы Наскі

Гіганцкія малюнкі на плато Наска ў Пэру былі выяўленыя на пачатку ХХ стагоддзя з борта самалёта, хоць у крыніцах XVI стагоддзя ўжо згадвалася вялікая дарога інкаў з прыкметнымі ў пяску знакамі. Блізу 30 таямнічых малюнкаў на паверхні Зямлі выяўна відаць дагэтуль дзякуючы клімату паўпустэльні. Хто, калі, навошта і якім чынам іх стварыў — самая сапраўдная загадка. Адзінае, у чым сыходзяцца навукоўцы, — яны з'явіліся задоўга да таго, як у даліну прыйшлі інкі.

Яшчарка 188 мэтраў, 50-мэтровая калібры і яшчэ процьма загадкавых сімвалаў — кожны з іх выкананы адной бесперапыннай лініяй. Таямнічыя знакі можна разгледзець з вышыні птушынага палёту або як след прыгледзеўшыся ў Google Earth на каардынатах 14°41'18.0"S 75°07'22.0"W.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках