Форум у Менску сабраў больш за тысячу прадпрымальнікаў
22- 1.02.2016, 12:53
- 26,461
ІП патрабуюць прамых перамоваў з Лукашэнкам, бо дыялог з мясцовымі чыноўнікамі не дае вынікаў.
1 лютага ў менскім гатэлі «Пекін» грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» сабрала прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў уладаў, каб адшукаць развязанні ў сувязі з крызісам праз указ №222. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
На форум былі запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў, замежныя паслы і асабіста Аляксандр Лукашэнка.
«Перспектыве» не раз адмаўлялі ў памяшканні для форуму, дату правядзення якога давялося перанесці на тыдзень. Старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка казаў, што такім чынам асабіста Лукашэнка выштурхнуў прадпрымальнікаў на Плошчу, пра якую ІП у сваю чаргу кажуць усё часцей.