28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрутка, фура і легкавы аўтамабіль сутыкнуліся ў Менскім раёне

У выніку аварыі з удзелам маршруткі, легкавога аўтамабіля і фуры ў Менскім раёне адзін чалавек загінуў, 8 пацярпелі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў УСК Менскай вобласці. «Управай Следчага камітэта Менскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле факта дарожна-транспартнага здарэння з удзелам некалькіх транспартных сродкаў, у выніку якога адзін чалавек загінуў і восем пацярпелі», - распавялі ў УСК.

ФОТА З САЙТА BELTA.BY

ДТЗ здарылася ўвечары 11 лютага паблізу пасёлка Лясны ў Менскім раёне, калі сутыкнуліся мікрааўтобус «Фольксваген», легкавы аўтамабіль «Форд» і цягач МАН. У аварыі пасажыр мікрааўтобуса загінуў, кіроўца аўтамабіля і пасажыры - усяго 8 чалавек - з траўмамі рознага характару былі шпіталізаваныя. Усім пацярпелым вядзецца неабходная медыцынская дапамога.

ФОТА З САЙТА BELTA.BY

У межах крымінальнай справы, распачатай паводле ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі, дапытваюцца сведкі і відавочцы, прызначаны шэраг экспэртыз, у тым ліку для праверкі тэхнічнага стану аўтамабіляў, для высвятлення ступені цяжкасці атрыманых траўмаў пацярпелымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках