25 лютага 2020, aўторак, 12:22
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Вядомы расейскі трэнер загінуў у трайным ДТЗ у Беларусі

2
Вядомы расейскі трэнер загінуў у трайным ДТЗ у Беларусі
ВАЛЕРЫЙ КЕРАМЯСАЎ
ФОТА: ЯКУТСК.РФ

У Беларусі адбылося патройнае дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінуў вядомы расейскі трэнер Валерый Керамясаў.

Трэнер з Якуціі Валерый Керамясаў рыхтаваў да выступленняў на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра барца Уладзіслава Андрэева, паведамляе informus.ru.

Дарожная аварыя, у якой загінуў расейскі спецыяліст, адбылася на аўтамабільнай трасе Менск - Віцебск.

Паводле наяўнай інфармацыі, на аўтамабільнай дарозе Менск-Віцебск адбылося сутыкненне грузавога аўтамабіля, маршрутнага таксі, а таксама аўтамабіля маркі Ford Escort.

Спачатку на трасе Менск-Віцебск лоб у лоб сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і мікрааўтобус, а затым удзельнікам ДТЗ стала яшчэ і фура. У гэтай дарожнай аварыі восем чалавек пацярпелі, адзін - загінуў.