26 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў разварочваюць на беларуска-расейскай мяжы

12
Украінцаў разварочваюць на беларуска-расейскай мяжы
Архіўны здымак: BYMEDIA.NET

Украінку, якая больш за 20 гадоў жыве ў Віцебску, не прапусцілі праз беларуска-расейскую мяжу.

- Я грамадзянка Украіны, у Беларусі ёсць від на жыхарства. Нядаўна сабралася на машыне ў Маскву па справах. Ехала па трасе Брэст-Масква праз пункт пропуску «Рэдзькі - Краснае», што ў Дубровенскім раёне. Але, калі паспрабавала перасекчы мяжу, паўсталі праблемы. Памежнікі сказалі: мне, як грамадзянцы Украіны, забаронена перасякаць беларуска-расейскую мяжу, - распавяла Алена.

Са слоў жанчыны, яе папярэдзілі: трапіць у Расею яна цяпер можа толькі праз міжнародныя пункты пропуску, паведамляе tut.by.

- Але іх на мяжы Беларусі і Расеі няма, - працягвае суразмоўца. - У выніку ўехаць у Расею я магу толькі праз Украіну. Але, што гэта за новаўвядзенне? Раней ніколі з такімі праблемамі не сутыкалася. І чаму тады на цягніку, напрыклад, Кіеў-Санкт-Пецярбург, які ідзе праз Віцебск, да Піцера я дабіралася без праблем.

Па адказ давялося звярнуцца ў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

- На беларуска-расейскай мяжы мы не вядзем памежны кантроль, там нашых падраздзяленняў няма, - растлумачыў Аляксандр Цішчанка, прэс-сакратар установы. - Таму з нашага боку абмежаванняў для грамадзян, якія выязджаюць з Беларусі ў Расею, няма.

Больш дэталёва сітуацыю растлумачылі ў памежным кіраванні ФСБ Расеі Смаленскай вобласці. Там паведамілі, што Пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян Расеі і Украіны дзейнічае яшчэ з 1997 года. Пры гэтым, удакладнілі, з мінулага года пасля таго, як сітуацыя паміж краінамі абвастрылася, грамадзяне Украіны павінны ўязджаць на тэрыторыю Расеі толькі праз міжнародныя пункты пропуску.

- У іх павінен быць дата-штамп аб перасячэнні мяжы. Паставіць яго могуць толькі ў міжнародных пунктах пропуску, - растлумачылі ва ўправе.

На мяжы Беларусі і Расеі такіх пунктаў сапраўды няма. Вось і атрымліваецца, каб патрапіць у Расею, украінцам, якія жывуць у Беларусі, трэба выехаць ва Украіну, дзе міжнародныя пункты пропуску ёсць. Яшчэ адзін варыянт - праехаць праз Бранск і Пскоў, дзе таксама ёсць пункты, у якіх могуць паставіць штамп у пашпарце.

Дата-штампы, папярэдзілі ва ўстанове, ставяць таксама ў аэрапорце. Таму, напрыклад, у Маскву грамадзяне Украіны могуць прыляцець на самалёце.

Сітуацыю з цягнікамі нам так нідзе патлумачыць і не змаглі. У цягніках, якія ідуць з Беларусі ў Расею, пашпартнага кантролю няма.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках