У Салігорску пяць шматкватэрных дамоў засталіся без вады
3- 7.02.2016, 12:55
- 13,481
У Салігорску 6 лютага пяць шматкватэрных дамоў па вуліцы Набярэжнай засталіся без гарачай і халоднай вады.
Прычынай інцыдэнту стаў прарыў трубаправода дыяметрам 150 мм з халоднай вадой.
Паведамленне аб аварыі паступіла а 13.07. Каля 17.00 водазабеспячэнне было адноўленае. Падчас рамонтных работ арганізоўвалі падвоз вады, паведамляе прэс-служба Менскага абласнога ўпраўлення МНС.
Адзначым, што апошнімі тыднямі на Меншчыне даволі часта здараліся прарывы трубаправодаў і цеплатрас. У студзені, калі трымаліся моцныя маразы, часам адбывалася па некалькі аварый за дзень у розных населеных пунктах вобласці.