26 красавiка 2024, Пятніца, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны сябар Чыжа і дырэктар «Сервалюксу»

67
Арыштаваны сябар Чыжа і дырэктар «Сервалюксу»
ЯЎГЕН БАСКІН (ЗЛЕВА) і ЮРЫЙ ЧЫЖ
ФОТА: CED.BY

(Абноўлена) У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі «Сервалюкс» Яўген Баскін і чацвёра ягоных падначаленых.

Пра гэта паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, да якіх звярнуліся па дапамогу сваякі затрыманых.

«Баскіна і яшчэ чатырох чалавек з ягонай каманды затрымалі ўчора. Да нас прыйшлі сваякі арыштаваных, якія пакуль пажадалі не называць іх імёнаў. Яны паведамілі, што затрыманне адбылося 14 сакавіка ў офісе арганізацыі. Затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Машыны былі з менскімі нумарамі», - паведаміў «Свабодзе» праваабаронца Барыс Бухель.

У магілёўскім офісе кампаніі «Сервалюкс» на пытанне пацвердзіць затрыманне Яўгена Баскіна адказалі: «Пакуль без каментароў».

«Сервалюкс» уважаецца за найбуйнейшага вытворцу бройлераў у Беларусі.

Яўгена Баскіна называюць адным з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі. Створаная ім група кампаній «Сервалюкс» вядомая пад брэндамі «Пятруха», «Браты Грыль», «Гарлачык». У яе склад уваходзяць птушкафабрыкі, мяса і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, камбікормавыя заводы.

Яўген Баскін арандаваў Магілёўскую бройлерную птушкафабрыку ў 2002 годзе. У 2006 годзе яна была прыватызаваная з дазволу Аляксандра Лукашэнкі. Група кампаній «Сервалюкс» валодае трацінай беларускага рынку вырабу мяса птушкі. Баскіна называюць «Птушыным каралём».

Журналісты «Нашай Нiвы» звярнулася ў кампанію, каб пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю. Факт затрымання яны не зняпраўдзілі, але і не пацвердзілі.

«Кампанія працуе, тавар адгружаецца, людзі занятыя», - адказалі журналістам.

- А Баскін на месцы?

- Я не магу вам сказаць. Але Яўген быў, ёсць і будзе гендырэктарам кампаніі.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, у мінулую пятніцу быў затрыманы ўладальнік «Трайпла» Юрый Чыж.

Яўген Баскін быў сябрам Чыжа. Вядома, што ён прысутнічаў на вяселлі сына алігарха.

У канцы мінулага года крымінальныя справы былі заведзеныя ў дачыненні да дзвюх буйных структур, якія займаліся, як і Баскін, вытворчасцю кармоў і імпартам кармавых дабавак - «Біякома» сенатара Андрэя Паўлоўскага і «Консула» братоў Гільманаў. Яны абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Акрамя таго, ідзе суд над экс-дырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі сенатарам Ганнай Шарэйкай, якая ўважалася за канкурэнтку Баскіна.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках