27 красавiка 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прагназуюць засуху

27
У Беларусі прагназуюць засуху

Акадэмія Навук папярэджвае аб зніжэнні ўзроўню грунтовых вод і спадзяецца, што «прырода змілуецца над аграрыямі».

У Беларусі прагназуецца недахоп глебавай вільгаці ў 2016 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара ў навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі ў бульбаводстве і плодаагародніцтве» Вадзім Маханько, паведамляе БелТА.

«У гэтым годзе мы зноў прагназуем недахоп глебавай вільгаці. Узровень грунтавых вод ужо прыкладна на 60 см ніжэйшы за норму», - адзначыў Вадзім Маханько.

Паводле ягоных слоў, у такіх варунках будуць мець поспех тыя вытворцы, якія змаглі наладзіць арашэнне. «Гаворка ідзе і пра вырошчванне гародніны і ягад, і пра сады, і пра бульбу. Да прыкладу, вытворчасць бульбы не можа сёння быць высокарэнтабельнай без якаснага арашэння», - падкрэсліў ён.

Намеснік генеральнага дырэктара ў навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі ў земляробстве» Зміцер Лужынскі таксама адзначыў, што на гэты момант ёсць вялікія асцярогі, што могуць паўтарыцца засушлівыя ўмовы 2015 года.

«І калі летась глебавыя запасы вільгаці былі нашмат большыя, то нізкае стаянне грунтавых вод цяпер пры захаванні такіх жа варункаў надвор'я, як летась, можа яшчэ больш пагоршыць засуху. І яна можа быць яшчэ больш жорсткай. Застаецца спадзявацца, што прырода не стане так здзекавацца над нашымі сельгасвытворцамі», - канстатаваў ён.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках