26 красавiка 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне праходзяць масавыя акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі

9

Мітынгі праходзяць у цэнтры Кіева на Майдане Незалежнасці, у Харкаве і ў Адэсе.

Мерапрыемствы пачаліся а 12:00, удзельнікі акцый з плакатамі на падтрымку ўкраінскай палітзняволенай патрабуюць неадкладнага вызвалення Надзеі, паведамляе «Украінская праўда».

У Кіеве ўдзел у мерапрыемстве бяруць больш за тысячу ўдзельнікаў, людзей становіцца больш. На Майдане прысутнічае сястра Саўчанкі - Вера, а таксама палітыкі - лідар «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка і РПЛ - Алег Ляшко, прысутнічаюць народныя дэпутаты і прадстаўнікі МУС.

Грамадскі парадак падчас акцыі забяспечваюць патрульныя паліцэйскія.

фото: Т. Воронова, УП

У Харкаве ля помніка Шаўчэнку таксама праходзіць акцыя на падтрымку Саўчанкі: удзел у ёй бяруць некалькі сотняў актывістаў.

Пазней вуліцай Пушкінскай удзельнікі акцыі рушылі шэсцем на падтрымку Саўчанкі, рух па вуліцы перакрыты.

Акцыя ў падтрымку Саўчанкі таксама прайшла ў Адэсе.

Акрамя таго, 9 сакавіка на падтрымку Саўчанкі плануецца правесці агульнаўкраінскую акцыю #FreeSavchenko!

Нагадаем, што Надзея Саўчанка абвясціла сухую галадоўку 3 сакавіка, пасля таго, як суд не даў ёй выступіць з апошнім словам і перанёс пасяджэнне на 9 сакавіка.

Пры гэтым Саўчанка забараніла карміць сябе сілай, аднак, як тлумачылі адвакаты, паводле расейскага заканадаўства ёй не могуць дазволіць памерці.

Адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў заклікаў амбудсмэна РФ Элу Памфілаву неадкладна пачаць маніторынг стану здароўя Саўчанкі.

Са словаў Полазава, калі 9 сакавіка незаконна скрадзеную ў РФ ўкраінку не даставяць у суд, ніхто не будзе ведаць, жывая яна ці не, і дзе знаходзіцца, паколькі яе могуць этапаваць у якую-небудзь клініку для штучнага вываду з галадоўкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках