27 красавiка 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікам давядзецца заплаціць па $30 у сувязі з дэнамінацыяй

13
Прадпрымальнікам давядзецца заплаціць па $30 у сувязі з дэнамінацыяй
ФОТА: ISTOCK/THINKSTOCK

Столькі будзе каштаваць перапраграмаванне кожнай касы для працы з новымі грашыма.

Праграмнае перааснашчэнне адной касы для прыёму новых банкнот і капеек пасля дэнамінацыі каштуе блізу $30, паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БелТА выканаўчы дырэктар асацыяцыі «Касавыя апараты, камп'ютарныя сістэмы і гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне» Уладзімір Паплаўскі.

«У дзяржаўным рэестры цяпер знаходзіцца 157 апаратных платформаў касавага абсталявання, з іх 124 забяспечваюць падтрымку працы з капейкамі. Большасць кас (расейскай вытворчасці), адаптаваныя пад патрабаванні нашага заканадаўства. Тыя касы, якія не падтрымліваюць на гэты момант рэжым працы ў новым маштабе коштаў, цяпер праходзяць экспэртызу ў БелДІСС, сертыфікуюцца праграмныя развязанні. Гаворка будзе ісці аб апгрэйдзе праграмнага забеспячэння. Кошт - ад $30. Гэта выдаткі на кожную касу», - распавёў Уладзімір Паплаўскі.

З ягоных слоў, у перапраграмаванні маюць патрэбу блізу 24 тысяч кас. «Некаторыя з гэтых кас выходзяць з дзяржаўнага пераліку ў гэтым годзе. Натуральна, трэба будзе купляць новае абсталяванне», - растлумачыў Уладзімір Паплаўскі.

У сваю чаргу намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс падкрэсліў, што выдаткі суб'ектаў гаспадарання, звязаныя з перапраграмаваннем касавага абсталявання, не павінны ўключацца ў канчатковы кошт тавараў.

«Як правіла, усякая мадэрнізацыя альбо належыць да выдаткаў вытворчасці, альбо кампенсуецца за кошт прыбытку. Калі мы гаворым пра $30 на адну касу, то, нават калі ўзяць самую простую краму, гэта зусім невялікая сума», - распавёў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках