26 красавiка 2024, Пятніца, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр музычны крытык Вітаўт Мартыненка

6
Памёр музычны крытык Вітаўт Мартыненка

У 1980-я ён першым пачаў раскручваць беларускамоўны рок.

Вітаўт Мартыненка сышоў пасля шматгадовай барацьбы з цукровым дыябетам. Як паведаміў «Радыё Свабода» Анатоль Мяльгуй, яго сябар і калега памёр сёння, 17 красавіка. У Вітаўта Мартыненкі засталася 25-гадовая дачка Альдона.

«Вельмі цяжка ўсведамляць, што няма чалавека, з якім я сябрую ўжо больш за 30 гадоў... Перш за ўсё Вітаўта ведаюць як выдатнага музычнага крытыка, але ён таксама таленавіты журналіст і паэт, які пісаў вершы для беларускіх гуртоў. Гэта быў вельмі крэатыўны чалавек, які ставіў перад сабой вельмі розныя задачы. Напрыклад, ён намагаў, каб у беларускай мове адрознівалася напісанне выбуховага і фрыкатыўны "г". А яго марай было ўвядзенне асобных літар для абазначэння гукаў «дж» і «дз». Але гэта, мабыць, так і застанецца яго марай.

Пайшоў сапраўдны архіварыус беларускай незалежнай музыкі. Пасля яго застаўся велізарны архіў артыкулаў як яго аўтарства, так і іншых музычных крытыкаў - ён усё гэта збіраў. Таксама ў яго грунтоўная калекцыя вінілаў. Шкада, калі гэта знікне. Гэта ўнікальны здабытак у беларускай музычнай культуры», - сказаў Анатоль Мяльгуй.

Вітаўт Мартыненка нарадзіўся 29 верасня 1959 года ў Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі.

З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара моладзевай газеты «Чырвоная змена», рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 - «Нотны аркуш»). З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхенскай рэдакцыі радыё «Свабода», арганізаваў там і праводзіў беларускі музычны хіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Кінатыдзень Менска».

У 1985 разам з сябрам і музычным крытыкам Анатолем Мельгуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клуба «Няміга», які ў 1987-м стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных аб'яднанняў. У канцы 1980-х - удзельнік «Арцель», «Тутэйшых».

У 1988 стварыў у камсамольскай газеце «Чырвоная змена» адну з першых груп падтрымкі БНФ.

Аўтар музыказнаўчую кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з А. Мельгуем), «222 альбомы беларускага року і не толькі» (2006, Менск, разам з А. Мельгуем), «Rock on-line» ( 2010, Менск).

Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і каментарамі беларускі пераклад рамана Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданнем поўны тэкст прадмовы - «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу святара П. Татарыновіча)» (2003 ).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках