25 красавiка 2024, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску частку старых могілак ператвараюць у дарогу

25

Менчукі абураныя: «Калі патрэбная траса, мёртвых можна пасунуць?»

Невялікі і сімпатычны сквер у межах вуліц Купрыянава - К. Лібкхнехта - завулка Дамашэўская, які заставаўся доўгі час безназоўным, у 2009 годзе ўсё ж такі атрымаў назву: ледзь не адзіны арганізаваны і дагледжаны зялёны куток мікрараёна сталі зваць Лютэранскім скверам. Для мясцовых жыхароў не было сакрэтам, што месца гэта не простае - там, дзе растуць паўвекавыя дрэвы і гуляюць дзеці, раней было могілкамі, паведамляе onliner.by.

Фотa: onliner.by

Але да сакральнасці сквера людзі хутка прывыклі, і з часам ён стаў успрымацца як тэрыторыя адпачынку і весялосці. Праўда, у горада на гэты куток выявіліся свае планы: будаўніцтва 1-га гарадскога транспартнага кола запатрабавала значных пераменаў, якія закранулі і частку Лютэранскага сквера - двухпалосную дарогу ўсцяж вуліцы Карла Лібкнехта вызначылі пашырыць за кошт тэрыторыі былых могілак. Праект прайшоў усе неабходныя ўзгадненні.

Са словаў мясцовых жыхароў, падрыхтоўчыя працы вяліся з канца красавіка, а да тэрыторыі самога сквера падступаюцца ўчора. «Нягледзячы на нашыя пратэсты, знішчэнне Лютэранскага сквера прадаўжаецца. Дзеля чаго? Дарога вельмі важная для горада? Побач размешчана школа, гуляюць дзеці. Учора ўвечары і я выйшаў прагуляцца... Убачанае жахнула - агароджы адсутнічаюць, на паверхні выкапанага грунту ляжаць чэрапы, хіба так можна? Што ж гэта атрымліваецца: пра памерлых памятаем, на могілкі ходзім, але, калі патрэбная дарога, мёртвых можна пасунуць?» - перажывае адзін з менчукоў.

Фотa: onliner.by

Ягоныя словы пацвярджаюць жанчыны, якія не могуць глядзець на тое, што адбываецца, абыякава: «Толькі пачалі капаць, як з зямлі паднялі косткі, шэсць чэрапаў. Што гэта за дарожка будзе, па могілках?»

- Вядома, добрага ў тым, што высякаюць дрэвы і знішчаюць сквер, мала, - дзеліцца назіраннямі яшчэ адна мясцовая жыхарка Наталля. - Але і горад не можа стаяць на месцы - дарога тут зусім вузкая, я яе яшчэ з малодшых класаў школы памятаю, а нічога кардынальна так і не памянялася, хоць мінула ўжо дваццаць гадоў. Схітраваць і «абыйсці» сквер таксама не атрымаецца - на супрацьлеглым баку дамы, так што давядзецца задавольвацца зрэзаным варыянтам.

Фотa: onliner.by
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках