29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аксаміт: Лукашэнка - слабак

21
Мікалай Аксаміт: Лукашэнка - слабак

Лукашэнка - слабы палітык, які ліў слёзы і млеў, калі яго заціскалі за хлусню.

Аб гэтым заявіў экс-дэпутат Вярхоўнага савета Мікалай Аксаміт на пасяджэнні "Клуба Вітаўта Вялікага", успамінаючы пра драматычныя падзеі вясны 1995 года, паведамляе mfront.net.

"Чаму некаторыя думаюць, што Лукашэнка моцны палітык? Гэта палітык слабы! Адным скасаваннем нацыянальных сімвалаў - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня"- ён назаўжды адштурхнуў ад сябе нацыянальную эліту. Хіба так зробіць моцны палітык? Гэта слабы палітык!

Памятаю выпадак, калі Лукашэнка выступіў з антыкарупцыйным дакладам і абліў хлуснёй многіх, у тым ліку Мікалая Маркевіча. І вось мы ідзём з Мікалаем па сходах Вярхоўнага савета, на сустрэчу - Лукашэнка. Мікалай падбег да яго, узяў за грудзі - добра так ухапіў - і кажа: "Ты што, Саша, робіш?! Ты ж выдатна ведаеш, што гэта хлусня". Твар Лукашэнкі трэба было бачыць - самлеў і апраўдваецца: "Мяне папрасіў зрабіць гэта генерал Сарокін. Ну ты ж разумееш, гэта палітыка". Гэта моцны палітык? Гэта слабак! Мы памятаем і кракадзілавы слёзы Лукашэнкі, і як ён млеў, калі яго заціскалі за хлусню", - распавёў Мікалай Аксаміт.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках