26 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Берасце вярнулі ў сталінскія часы

23

Шосты год запар гадавіну нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз улады Берасця ператвараюць у шоў.

На галоўнай пешаходнай вуліцы Берасця - Савецкай - правялі тэатралізаваную пастаноўку «апошняга мірнага дня» ў Берасці пад назвай «Заўтра была вайна». Адбыўся паказ мод 40-х гадоў, танцы пад акампанемент духавога аркестра, канцэрт, паведамляе «Белсат».

Асаблівасцю гэтага фестывалю стала вялікая колькасць тэхнікі, якую ў Берасце прывезла расейскае вайскова-гістарычнае таварыства. Былі задзейнічаныя два бронеаўтамабілі, легкавыя аўтамабілі вайсковага часу, матацыклы.

Людзі ў вайсковай савецкай форме запоўнілі мясцовыя рэстаранчыкі, дзе масава ўжывалі алкаголь. А побач - партрэты Сталіна, савецкая сімволіка, «георгіеўскія стужкі», піянеры, танцы і песні.

Людзі ў форме НКУС чыталі вершы, якія праслаўляюць Сталіна і СССР і «раскрывалі здраднікаў Радзімы», час ад часу скандавалі «Ура, таварышы! За Сталіна!».

Калі хлопец з натоўпу выказаў здагадку, што не ўсё ў той вайне было так адназначна, чалавек у форме НКВД выклікаў яго на размову, пасля чаго загадаў... рыхтавацца да расстрэлу. Людзі падобныя рэчы ўспрымалі як жарт і працягвалі весяліцца.

Побач хлопчык чысціў абутак расейскаму курсанту, і атрымаў за гэта... 100 беларускіх рублёў. Дарэчы, расейцаў, як і рэканструктараў з розных краін, на гэтым фэсце было шмат, некаторыя ў майках з Пуціным і расейскімі сцягамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках