26 красавiка 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апостальскі нунцый Габар Пінтэр: Я вельмі рады ступіць на беларускую зямлю

1
Апостальскі нунцый Габар Пінтэр: Я вельмі рады ступіць на беларускую зямлю
Габар Пінтэр
ФОТА: CATHOLIC.BY

У Менск прыбыў новы Апостальскі нунцый.

Новы Апостальскі нунцый Габар Пінтэр прыбыў у Менск, паведамляе афіцыйны партал Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Ля трапа самалёта, які прызямліўся 18 жніўня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», Папскага пасла сустракалі ўсе чальцы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі на чале з мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

«Я вельмі рады ступіць нарэшце на беларускую зямлю, - сказаў Пінтэр. - Было вельмі цікава назіраць з самалёта, якая ж прыгожая краіна Беларусь. Шмат у чым яна нагадала мне пра Вугоршчыну - так шмат палёў таксама і ў маёй краіне. На гэты момант я на 100 адсоткаў гатовы да працы на карысць касцёла ў Беларусі, вашай краіны і людзей у ёй. Але гэта не толькі заданне - гэта яшчэ і радасць для мяне».

Апостальскі нунцый адзначыў, што ягнай першараднай задачай стануць сустрэчы з духавенствам, вернікамі ды прадстаўнікамі ўлады. «Спачатку я павінен увайсці ў курс спраў у многіх рэчах: стане вернікаў у касцёле, дыялогу з праваслаўнай царквой і іншым. У першыя чатыры-шэсць месяцаў маім заданнем будзе знаёмства з касцёлам у Беларусі і людзьмі тут - палітыкамі, біскупамі, вернікамі, святарамі, манашкамі», - дадаў ён.

Габар Пінтэр быў прызначаны новым Апостальскім нунцыем у Беларусі 13 траўня. Да гэтага прызначэння ён займаў пасаду дарадцы Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.

Габар Пінтэр нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў Вугоршчыне. На дыпламатычнай службе Ватыкана з 1996 года, працаваў у Балівіі, Гаіці, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі. Валодае вугорскай, нямецкай, італійскай, ангельскай, французскай, гішпанскай, крэольскай, швэдскай і расейскай мовамі.

Папярэдні Aпостольский нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці працаваў у Беларусі з сярэдзіны лета 2011 года да лістапада 2015 года і пакінуў сваю місію ў сувязі з прызначэннем яго кіраўніком дыпламатычнай місіі Ватыкана ва Украіне. У снежні часовым павераным у справах Ватыкана ў Беларусі быў прызначаны мансіньёр Марынка Анталовіч, які займае пасаду першага сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках