26 красавiка 2024, Пятніца, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ просіць кіроўцаў запаліць блізкае святло фар

14
ДАІ просіць кіроўцаў запаліць блізкае святло фар

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі з 25 жніўня да 5 верасня, напярэдадні пачатку навучальнага года, праводзіць спецыяльную комплексную акцыю "Увага - дзеці!".

У ДАІ ў сувязі з гэтым нагадалі, што згодна з пунктам 166.9 Правілаў дарожнага руху ў перыяд правядзення спецыяльнай комплекснай акцыі трэба запаліць блізкае святло фар падчас руху ў светлы час дня.

У сваю чаргу старшая інспектарка агітацыі і прапаганды АДАІ Кастрычніцкага РУУС Менска Вікторыя Царук адзначыла, што за 7 месяцаў гэтага года з удзелам дзяцей да 16 гадоў у Менску зарэгістраваныя 23 дарожна-транспартныя здарэнні (-32,4% да 2015 года), у выніку якіх 1 дзіця (раварыст) загінула, 22 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, з іх 16 - пешаходы, 5 - пасажыры, 1 - раварыст.

Асноўнымі прычынамі ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляюцца:

- Парушэнні кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў - 20,9% (-25,6% да 2015 года);

- Парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў - 15,8% (17,9% да 2015 года);

- Парушэнне правілаў манеўравання - 15,4% (- 13,5% да 2015 года);

- Няправільны выбар кіроўцамі хуткасных рэжымаў - 12,0% (-12,5% да 2015 году).

- Аналіз сітуацыі ў сфэры дарожнага руху сведчыць аб тым, што ў жніўні-верасні, у сувязі са сканчэннем летніх вакацый і пачаткам навучальнага года магчымае абвастрэнне праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Таму так важна ўжо цяпер надаць увагу пытанням бяспекі нашых дзяцей, - канстатавала Вікторыя Царук.

У ДАІ таксама паведамілі, што з пачатку навучальнага года сталічная Дзяржаўная аўтаінспекцыя будзе дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме паблізу ўсіх школ і дашкольных устаноў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках