26 красавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вучэннях КСАР АДКБ заклікалі здавацца «жаўнераў NATO»

25
На вучэннях КСАР АДКБ заклікалі здавацца «жаўнераў NATO»

Падчас аднаго з этапаў вучэнняў АДКБ у Пскоўскай і Ленінградскай абласцях праз гучнагаварыцелі трансляваўся заклік да «жаўнераў NATO» здацца.

Аб гэтым паведамляе РІА «Новости».

«Жаўнеры NATO! Вас падманваюць! Вы не міратворцы! Складзіце зброю! Вы ваюеце на чужой тэрыторыі. Сваім вераломным нападам вы парушылі спакой мірнай краіны. Вас нагоніць справядлівая адплата і гнеў народа, які яшчэ не трываў паразы ні ў адной вайне», - гучаў з гучнагаварыцеля запіс жаночага голасу.

Паведамляецца, што запіс трансляваўся на некалькіх еўрапейскіх мовах, у тым ліку на расейскай, нямецкай і ангельскай.

Камандна-штабнае вучэнне «Узаемадзеянне-2016» з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы пачалося 16 жніўня. У ім удзельнічаюць кантынгенты ўзброеных сіл дзяржаў - сябраў АДКБ: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана. Усяго задзейнічана блізу 6 тыс. чалавек і да 1 тыс. адзінак узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках