26 красавiка 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прывезлі Афонскі абраз Збаўцы

У Менск прывезлі Афонскі абраз Збаўцы
ФОТА: БЕЛТА

Абраз будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы да 31 жніўня.

Разам з пачэснай галавой найпадобнейшага Сілуана Афонскага ўпершыню ў Беларусь са святой гары Афон прынесены для пакланення вернікаў абраз Збаўцы, з якім звязаны цуд з’яўлення Госпада Ісуса Хрыста святому Сілуану, паведамляе a target="_blank" href=http://www.belta.by/society/view/chudotvornoj-afonskoj-ikone-spasitelja-mozhno-poklonitsja-v-minskom-svjato-duhovom-kafedralnom-sobore-207462-2016/>БелТА.

Галава найпадобнейшага Сілуана і цудатворны абраз Збаўцы будуць знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы Менска да 31 жніўня. Доступ да іх адкрыты з 7.00 да 23.00.

Абраз, пры малітве перад якім афонскаму спачынцу з’явіўся Гасподзь, усе гэтыя гады бязвыезна захоўваўся ў Рускім Панцеляймонавым манастыры на Афоне і ніколі не выносіўся за межы мясціны.

У бытнасць святога Сілуана паслушнікам, на першым годзе яго знаходжання на Афоне, з ім адбылася падзея, якая змяніла ўсё наступнае жыццё. Падчас адасобленай малітвы паслушніка ў храме прарока Іллі пры вадзяным млыне вобраз Збаўцы на іканастасе раптам «ажыў».

На месцы абраза спачынца ўбачыў Госпада, які глядзеў на яго. Гэта было не проста візуальнае назіранне, але цуд Богаз’яўлення, у якім святому таямніча адкрылася спазнанне Бога, траістага ў Асобах. Падчас гэтай з'явы, паводле словаў самога найпадобнейшага, ласка Святога Духа напоўніла ягоную душу, і Духам Святым ён не проста ўбачыў Госпада Ісуса Хрыста, але пазнаў у ім свайго Бога, Збаўцу і Творцу.

Сутнасць цуду, які адбыўся, заключаецца не столькі ў бачанні, колькі ў богаспазнанні. Богаз’яўленне ў храме на млыне пакінула настолькі глыбокі след у душы найпадобнейшага Сілуана, што згадка пра яго чырвонай ніткай прасочваецца ва ўсіх ягоных пісаннях. Абраз Збаўцы, з якім звязаная гэтая цудоўная падзея, да гэтага дня знаходзіцца ў Панцеляймонавым манастыры на Афоне ў іканастасе Іллёўскага храма, што на жорнах, дзе і адбыўся цуд, і з'яўляецца адной з самых шанаваных у мясціне святыняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках