Facebook запускае новую сацыяльную сетку
- 29.09.2016, 20:41
- 14,975
Новы праект будзе насіць назву Facebook at Work.
Новая сетка ад Facebook для карпаратыўных стасункаў офісных работнікаў запрацуе ў кастрычніку. Новы праект будзе насіць назву Facebook at Work, паведамляе НВ Бiзнэс са спасылкай на USA Today. Запусцілі яе яшчэ ў мінулым годзе, але толькі ў тэставым рэжыме.
450 кампаній ужо яе пратэставалі, уключаючы такіх гігантаў як Heineken і Royal Bank of Scotland.
«Facebook at Work дазваляе нашаму персаналу камунікаваць, абмяркоўваць і развязваць праблемы хутчэй і больш эфектыўна, чым электронная пошта», - каментуе Кевін Хэнлі, дырэктар у дызайне ў Royal Bank of Scotland.
Вонкава новая сетка падобная да традыцыйнага Facebook, але ў ёй можна зарэгістравацца без прывязкі да асноўнага, асабовага профілю.
Задача Facebook at Work у тым, каб дапамагчы супрацоўнікам кампаній абменьвацца ідэямі, выкарыстоўваючы паведамленні, абнаўляючы статусы і аб'ядноўваючыся ў групы.