27 красавiка 2024, Субота, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя школы ў Маладзечне: Дзеці ехалі на бульбу ахвотна

38
Адміністрацыя школы ў Маладзечне: Дзеці ехалі на бульбу ахвотна
Ілюстрацыйнае фота

У маладзечанскай школе №11 пракаментавалі трагічны выпадак з загінулай на ўборцы бульбы вучаніцай 8-га класа.

Са словаў адміністрацыі навучальнай установы, дзеці паехалі на бульбу ўпершыню і збіраліся туды ахвотна.

«Дзяцей адвозілі на машыне з аддзелам адукацыі. Дзеці едуць з задавальненнем на бульбу», - коратка распавялі euroradio.fm у адміністрацыі школы.

13-гадовую Віку задушыў МАЗ, калі яна разам з аднакласнікамі капала бульбу на прадпрыемстве «Усход-Агра». Грузавік з бульбай рабіў задні ход, а паколькі дзяўчынка мела праблемы са слыхам, то не пачула, як яе звалі аднакласнікі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках