26 красавiка 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі прылічыў маці Тэрэзу да ліку святых

1
Папа Рымскі прылічыў маці Тэрэзу да ліку святых

Тысячы пілігрымаў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане віталі пастанову папы рымскага Францішка.

Папа Рымскі Францішак абвясціў маці Тэрэзу з Калькуты святой Рымска-каталіцкай царквы. Кананізацыя маці Тэрэзы адбылася праз 19 гадоў пасля ейнай смерці.

Тысячы пілігрымаў на пляцы Святога Пятра ў Ватыкане віталі пастанову папы рымскага Францішака, які ў нядзелю, 4 верасня, абвясціў аб кананізацыі маці Тэрэзы, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Як адзначае агенцтва, папярэднік папы Францішка, Ян Павел II абышоў правілы Ватыкана, фарсуючы працэс прылічэння маці Тэрэзы да ліку святых. Зазвычай гэтая працэдура пачынаецца не раней, чым праз пяць гадоў пасля смерці чалавека, аднак у выпадку з маці Тэрэзай працэс быў запушчаны ўжо праз два гады пасля ейнай смерці.

Пра тое, што Ватыкан мерыцца кананізаваць маці Тэрэзу, было абвешчана ў снежні мінулага года. Тады папа рымскі прызнаў другі цуд, здзейснены ёю. Ім стала вылячэнне бразільца з «множнымі пухлінамі галаўнога мозгу», якое адбылося пасля ягоных малітваў маці Тэрэзе.

Першы цуд, звязанае з маці Тэрэзай, Ватыкан зафіксаваў у 2003 годзе. Тады 30-гадовая жанчына з Калькуты паведаміла, што яна вылечылася ад пухліны страўніка, памаліўшыся маці Тэрэзе.

Маці Тэрэза нарадзілася ў 1910 годзе ў Скоп'е і стала вядомая сваёй дабрачыннай місіяй у індыйскай Калькуце. У 1979 годзе яна была ўзнагароджаная Нобэлевай прэміяй міру. Памерла ў 1997 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках