24 траўня 2017, Серада, 3:26

На Ісакіеўскім саборы ў Пецярбургу вывесілі банэр «Не РПЦ»

7
ФОТА: @ MERR1K

У Санкт-Пецярбургу правялі перформанс праз перадачу ўлюбёнага турыстамі Ісакіеўскага сабора РПЦ.

У Санкт-Пецярбургу на каланадзе Ісакіеўскага сабора актывісты вывесілі банэр з надпісам «Не РПЦ» на знак пратэсту праз прынятую напярэдадні пастанову аб перадачы храма-музея Рускай праваслаўнай царквы.

Фотарэпартаж з месца падзей апублікавала Фантанка.ру.

Уся акцыя доўжылася 3 хвіліны, пасля чаго паліцыянты знялі пратэстны банэр.

Ініцыявалі мерапрыемства ўдзельнікі грамадскага руху «Вясна». Самі арганізатары планавалі вывесіць надпіс: «Дзякуй богу, не РПЦ», аднак кантроль паліцыі ім перашкодзіў цалкам рэалізаваць задуманае.

Раней Ісаакіеўскі сабор з'яўляўся музеем. РПЦ у ліпені 2015 года звярнулася да мясцовых уладаў з просьбай аб перадачы храма, але атрымала адмову.

10 студзеня сёлета губернатар Санкт-Пецярбурга Сяргей Палтаўчанка абвясціў аб задавальненні хадайніцтва РПЦ аб Ісакіеўскім саборы. Паводле ягоных слоў, храм цалкам захавае асветніцкую функцыю.

Фото: ‏@merr1k