26 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здарэнне на борце самалёта «Белавіі»?

44
Здарэнне на борце самалёта «Белавіі»?

Большую частку палёту самалёт ляцеў на вышыні 2700 мэтраў з сярэдняй хуткасцю 600 км/г.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Учора 09.01.2017 я ляцеў рэйсам Белавіі B2941 з Менска ў Санкт-Пецярбург. Літаральна праз некалькі хвілін пасля ўзлёту камандзір паветранага судна абвясціў праз гучную сувязь: «Паважаныя пасажыры, у самалёта ўзніклі тэхнічныя непаладкі - «вымкнуліся прылады» (магчыма, «вымкнуліся маніторы») і самалёт не можа набраць вышыню. У сувязі з гэтым мы пастараемся даляцець на вышыні блізу 3000 м, будзем ляцець даўжэй, але паліва ў нас выстарчыць. Прабачце за пэўныя невыгоды - рухавікі будуць працаваць трохі гучней».

Далей самалёт працягнуў палёт на досыць нізкай для пералёту і нязвыклай для пасажыраў вышыні. Пасажыры нэрваваліся, але палёт прайшоў спакойна, пасля прызямлення ўвесь салон пляскаў у ладкі пілотам!

Паводле звестак flightradar24, большую частку палёту самалёт ляцеў на вышыні 2700 м з сярэдняй хуткасцю 600 км/г.

Адзначым, большасць пасажырскіх самалётаў-лайнэраў ляціць на вышыні 9000 - 12000 м.

Запіс палёту даступны праз спасылку.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках