26 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь перамясцілася на другое месца ў рэйтынгу самых пітушчых краін свету

31
Беларусь перамясцілася на другое месца ў рэйтынгу самых пітушчых краін свету

Брытанскае выданне Daily Mail склала новы рэйтынг краін, грамадзяне якіх спажываюць найбольшую колькасць алкаголю.

Беларусь у ім апынулася на другім месцы, прапусціўшы наперад Малдову, паведамляе thinktanks.by.

Усяго ў рэйтынгу была вывучана сітуацыя са спажываннем алкаголю ў 196 краінах свету.

Паводле звестак складальнікаў рэйтынгу, на кожнага жыхара Малдовы прыходзіцца па 178 бутэлек віна ў эквіваленце, або на 17,4 літраў чыстага спірту ў год. Грамадзяне Беларусі не надта адсталі ад малдаван. У нашай краіне на кожнага чалавека прыпадае 17,1 літр алкаголю ў год.

На трэцім месцы апынулася наша суседка Літва з паказчыкам 16,2 літра алкаголю.

Расея заняла толькі чацвёртае месца. Сярэднестатыстычны расеец штогод спажывае 14,5 літраў.

Далей ідзе Чэхія з паказчыкам 14,1 літр і Украіна з узроўнем спажывання 13,9 літраў.

У топ-10 таксама патрапілі Гішпанія (13.8), Румынія (12,9), Сербія (12,6) і Аўстралія (12,6).

Далей ідуць Славакія, Партугалія, Грэнада, Вугоршчына, Латвія, Харватыя і Вялікабрытанія, дзе жыхары п'юць блізу 12 літраў на чалавека ў год.

ЗША патрапілі ў спіс умерана пітушчых дзяржаў, патрапіўшы на 49 месца з паказчыкам 9 літраў алкаголю на чалавека ў год.

Менш за ўсё спажываюць спіртнога ў Пакістане і Кувейце. Там праз рэлігійныя абмежаванні жыхары выпіваюць блізу 100 мілілітраў алкаголю ў год, што эквівалентна адной бутэльцы віна.

Рэйтынг быў складзены на падставе звестак, прадстаўленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя з 2010 да 2015 года.

Нагадаем, у дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Аб становішчы ў галіне алкаголю і здароўя», апублікаваным у 2014 годзе, Беларусь займала першае месца ў свеце па ўжыванні чыстага спірту на душу насельніцтва. Тады сярэднестатыстычны беларус, старэйшы за 15 гадовы ўзрост ўжываў 17,5 літра чыстага спірту ў год. Малдова знаходзілася на другім месцы, а Літва – на трэцім. Іх жыхары выпівалі ў сярэднім 16,8 і 15,4 літраў чыстага спірту ў год. На чацвёртым месцы таксама была Расея з паказчыкам 15,1 літра.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках