23 красавiка 2019, aўторак, 7:57
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Следства зрабіла першыя высновы датычныя катастрофы Ту-154 над Чорным морам

23

У РФ завяршыліся выбуховатэхнічныя экспэртызы самалёта Ту-154.

Экспэрты не знайшлі слядоў тэракту і выключылі гэтую версію, засяродзіўшыся на магчымай памылцы экіпажа, піша газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу.

«Коммерсант» тлумачыць, што нягледзячы на тое, што гэтая версія не называлася ў ліку прыярытэтных, вайсковае следства прызначыла выбуховатэхнічныя экспэртызы абломкаў фюзеляжа лайнера, парэшткаў пасажыраў, іх асабістых рэчаў і гуманітарнага грузу, што перавозіўся Ту-154. У багажных адсеках знаходзіліся медыкаменты для пацярпелых ад баявых дзеянняў у Сірыі і рэквізіт Ансамбля песні і танца імя Аляксандрава.

«Слядоў крымінальнага выбуху на борце самалёта або яго баявой паразы ракетай экспэрты не выявілі — такім чынам, выказваемыя раней здагадкі аб тэракце былі вывучаныя следствам і аргументавана выключаныя са спісу магчымых прычын катастрофы, ахвярамі якой сталі 92 чалавекі», — піша выданне.

Ніводнага фактару, «які хоць бы ўскосна сведчыў на карысць тэракту або абстрэлу з зямлі, экспэрты не выявілі», - паведамляе газета са спасылкай на крыніцу.

«Такім чынам, адпрацаваўшы і выключыўшы тэрарыстычную версію катастрофы Ту-154Б-2, спецыялісты засяродзіліся на іншай — памылцы, магчыма, дапушчанай экіпажам вайсковай «Тушкі», — робіць выснову «Коммерсант».