Лукашэнка адправіў у адстаўку свайго аднакашніка
4- 12.01.2017, 15:39
- 14,112
Першы намеснік міністра спорту Аляксандр Гагіеў зняты з пасады.
Паводле інфармацыі «Прессбола», Аляксандр Гагіеў адпраўлены ў адстаўку з пасады першага намесніка міністра спорту і турызму Беларусі.
Пасада перайшла да Вячаслава Дурнова. У 2015 годзе Дурноў займаў пасаду старшыні гарадскога «савета дэпутатаў» горада Наваполацка.
40-гадовы Аляксандр Гагіеў нарадзіўся 22 снежня 1976 г у вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1993-1997 гадах быў студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Куляшова, таго ж, дзе вучыўся і Лукашэнка.
Займаў пасаду першага намесніка міністра спорту з 2013 года. З 2003-га да 2012 года з'яўляўся намеснікам начальніка ўправы фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. У 2012-2013 гадах — начальнік управы фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
На Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра Аляксандр Гагіеў быў шэфам беларускай місіі.
Нагадаем, што ў канцы 2016 года Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўніка і намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі, кіраўніка памежнага камітэта, начальніка асабістай аховы, а таксама зладзіў маштабныя кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе.